location-icon
Фото: Соцсети (изображение носит иллюстративный характер)
15 февраля 2024, в 18:30. Автор: NPR.BY

Адкуль пайшлі прозвішчы? Спроба знайсці адказ праз Святое Пісанне

“Наш Партал” выдае другі артыкул па гісторыі ўтварэння беларускіх слоў аўтарства Сяргея Паўлавіча Пятровіча, філолага, даследчыка беларускай гістарычнай філалогіі. Нагадаем, што першы артыкул  Сяргея Паўлавіча быў прысвечаны развагам над шляхамі ўтварэння ў беларускай мове некаторых жаргонных і абразлівых слоў.

Прозвішча ⸻ гэта слова, якое першым напісана ў тваім пашпарце, якім да цябе звяртартаюцца аднакласнікі, сакурснікі, супрацоўнікі, прадстаўнікі праваахоўных органаў і іншыя афіцыйныя асобы, слова, якое ёсць неад’емная частка тваёй асобы, без якога проста немагчыма ўявіць сваё жыццё, страчваючы або змяняючы якое, па сутнасці, перастаеш быць тым, кім ты быў раней, а становішся іншай асобай, …

Адкуль пайшлі прозвішчы? Як яны ўзніклі? Гэтыя пытанні я задаваў яшчэ ў раннім дзяцінстве. І вось цяпер, праз шмат гадоў, будучы ўжо немаладым чалавекам, будучы перакананым вернікам, які прывык знаходзіць адказы на ўсе пытанні толькі ў Слове Божым, хачу даць на гэта адказ, абапіраючыся толькі на Святое Пісанне.

Але ж перад тым, як адказаць на пытанне, вынесеннае ў загаловак, лічу проста неабходным разгледзіць гэтакія ж неад’емныя ад нашай асобы словы, якімі з’яўляюцца нашыя імя і імя па бацьку.

Імя ёсць неад’емная частка нашага жыцця. Гэта тое слова, якое чалавек чуе, успрымае і адносіць менавіта да сябе, калі да яго звяртаюцца бацькі, родныя, сябры, суседзі або іншыя людзі:

Але паклікаў Гэлі Шамуэля і сказаў: “Шамуэль, сын мой!”. Той жа сказаў: “Вось я!(1 Шамуэль 3:16),

І сказаў Давыд: “Мафібашэт!”. І сказаў той: “Вось раб твой” (2 Шамуэль 9:6),

калі да яго прамаўляе Госпад Бог праз Сваіх ангелаў:

І сказаў мне (Яакаву) ангел Божы ўва сне: “Яакаў”. Я сказаў: “Вось я” (На пачатку 31:11),

... Карнеліус, ... убачыў яўна ў відзені прыблізна ля дзевятае гадзіны дня ангела Божага, які ўвайшоў да яго і сказаў яму: “Карнеліус!” Ён жа ўтаропіўшыся (ў) яго вачыма і спужаўшыся, сказаў: “Што, Спадару?” (Дзеі 10:1-4),

або непасрэдна Сам:

І было: Пасля гэтых падзей Бог выпрабаваў Абрагама, і сказаў яму: “Абрагам!”. І сказаў ён: “Вось я” (На пачатку 22:1),

І ўбачыў Госпад, што ён (Машэй) падыходзіць паглядзець, і заклікаў да яго Бог з сярэдзіны ажынніку, і сказаў: “Машэй! Машэй!”. І сказаў ён: “Вось я” (Імёны 3:4),

І ўвайшоў Госпад, і стаў, і заклікаў, як звычайна (клікаў Ён яго): “Шамуэль, Шамуэль!” І сказаў Шамуэль: “Кажы, бо слухае раб Твой” (1 Шамуэль 3:10),

Быў жа ў Дамаску адзін вучань іменем ХананЙа, і прамовіў да яго ў відзені Госпад: “ХананЙа!”. Ён жа сказаў: “Вось я, Госпадзе” (Дзеі 9:10).

Старажытнаіўрэйскі назоўнік šēm шэм ’імя’ мае агульнае паходжанне з арабскім словам шама, што азначае ’узняты, узвышаны’. Адразу становіцца бачнай роднаснасць назоўніка šēm шэм ’імя’ з назоўнікам šāmayim шамаім ’нябёсы’. І на памяць адразу ж прыходзяць словы Госпада нашага і Збаўцы Ішуа‘ Машыяха (Ісуса Хрыста): радуйцеся ж, што імёны вашыя ўпісаныя на нябёсах (Лук. 10:23). Імя і нябёсы! Тое самае слова, якім чалавек быў названы ў час ягонага прыходу на свет, або на працягу далейшага жыцця, не знікае разам са смерцю чалавека, а працягвае існаваць разам з ім на нябёсах. (Аб тым, што імя чалавека не знікае разам са смерцю, а працягвае існаваць, гавораць таксама некаторыя іншыя месцы Святога Пісання.)

Значыць, імя гэта ня проста слова, гэта нешта большае. Бо менавіта дзякуючы імені адбываецца ідэнтыфікацыя чалавека як асобы.

Нідзе ў Святым Пісаньні мы не знаходзім месца, якое канкрэтна гаворыць аб тым, што Бог назваў першага чалавека ўласным іменем Адам. Яно з’яўляецца як бы само сабой. Дый гэта і ня дзіўна, бо назоўнік ’ādām перакладаецца са старажытнаіўрэйскай мовы словам чалавек. Пакуль ён быў адзіным чалавекам на свеце, і нават пасля таго, як Госпад Бог даў яму жонку, лексема (hā)’ādām выступала ў тэксце Святога Пісаньня як агульная назва, але ж у пэўны момант, калі людзей на свеце стала значна больш, назоўнік ’ādām пачынае фігураваць менавіта як ўласнае імя. Нідзе ў Пісанні мы не знаходзім другога Адама, другога Гэвеля, другога Ноаха, другога Шэма, другога Абрагама, другога Машэя, другога Агарона, другога Давыда і н. інш. Іўрэі доўгі час не называлі сваіх дзяцей імёнамі старажытных патрыярхаў і вялікіх прарокаў Божых, імкнучыся гэтым падкрэсліць унікальнасць і непаўторнасць апошніх.

Імя не зьяўляецца само сабой. Яго дае Сам Госпад, як гэта адбылося з сынамі Абрагама (На пачатку 16:11; 17:19), або як з сынам сьвятара Захар’Йі (Лук. 1:13). Сам Госпад Бог дае імя нашаму Збаўцу і Адкупніку (МаціцьЙаГУ 1:21). Імя даюць бацькі сваім дзецям, аб чым гавораць шматлікія прыклады ў Святым Пісанні. Імя могуць даць бацькі і тым, каго яны ўсынавілі, як гэта адбылося з Машэем (Імёны 2:10). Імя мог даць гаспадар свайму нявольніку. Гэтак раб-Kушыт (Эфіёп) насіў імя Эвед-Мелех, якое ў перакладзе з іўрэйскай мовы азначае Раб Уладара (ІрмаЙа 38:7). Імя можа даць муж сваёй жонцы, як гэта зрабіў Адам, назваўшы сваю жонку іменем Хава (На пачатку 3:20). Але ж пад усімі гэтымі момантамі можна падвесьці агульную рысу — той, хто дае імя, мае ўладу над тым, каму ён яго даў.

А зараз гэтак кажа Госпад, Які стварыў цябе, Яакаў, і ўтварыў цябе, Ісраэль: “Ня бойся, бо Я адкупіў цябе, Я назваў цябе па імені твайму, ты Мой!” (Яша‘Йа 43:1).

Змена імені магла адбыцца ў сувязі з пераменамі ў асабістым жыцці чалавека і атрыманнем ім новага юрыдычнага статусу. Сам Госпад Бог дае Яакаву новае імя ⸻ Ісраэль (На пачатку 32:28). Гэтак Язэп, зрабіўшыся другім чалавекам у Міцраіме (Егіпце) пасля фараона, атрымлівае ад яго новае імя ⸻ Цафнат-Панеах (На пачатку 41:45). Наамі ’Прыемная’, стаўшы ўдавой і страціўшы абодвух сыноў, называе сябе іменем Мара ’Горыч’ (Рут 1:20). Гід‘он, пасля таго, як разбурыў ахвярнік Баалеў, атрымлівае ад свайго бацькі яшчэ адно імя — Ярубааль (Суддзі 6:32). Дзяўчына, выйшаўшы замуж, магла атрымаць ад свайго мужа новае імя. Гэтак дачка Ішма‘эля Махалат (На пачатку 28:9), выйшаўшы замуж за Ісава, называецца ўжо іменем Басамат (На пачатку 36:2-3). Але ж найчасцей гэта здаралася тады, калі чалавек трапляў у васальную залежнасць да некага іншага. Уладар Ягуды Эльякім ’Бог узніме’, будучы захопленым міцраімскім (егіпецкім) фараонам Няхо, атрымлівае ад яго новае імя – ЙаГУякім ’Госпад узніме’ (2 Улад. 23:34). Здавалася б, невялікая розніца. Але ж сам факт змены імені гаворыць аб уладзе таго, хто імя змяніў, над тым, чыё імя было зменена. А Бавельскі (Вавілонскі) імператар Нявухаднецар, прызначыўшы МатанЙу ’Дар Гасподні’ ўладаром Ягуды, дае яму імя ЦыдкіЙаГУ ’Справядлівасць Гасподняя’ (2 Улад. 24:17). Новае імя захопнікі маглі даць сваім палонным з мэтай найхутчэй асыміляваць іх у сваё грамадства. Гэтак Ашпяназ, галоўны саноўнік Бавельскага (Вавілонскага) імператара Нявухаднецара чатыром палонным ісраэльскім юнакам, якія насілі імёны Даніэль, ХананЙа, Мішаэль і Азар’Йа дае адпаведна імёны: Бальташацар, Шадрах, Мішах і Авед-Няго (Даніэль 1:3-7). Новае імя мог даць чалавек Божы свайму будучаму пераемніку. Гэтак вялікі прарок Машэй дае свайму вернаму памочніку Гошы‘ю ’Збаўца’, сыну Нунаву, імя ЙаГОшуа‘’Госпад уратаваў’ (У пустыні 13:16).

А здаралася, што і Сам Госпад даваў чалавеку новае імя, назваўшы, напрыклад, Абрама Абрагамам (На пачатку 17:5), Сарáй Сáрай (На пачатку 17:15), Яакава Ісраэлем (На пачатку 32:28). Святар Пашхур ’Вызваленьне’, пасля ўсяго таго, што ён зрабіў з прарокам ІрмаЙаГУ, атрымлівае ад Госпада імя Магор Місавіў ’Жах з усіх бакоў’ (ІрмаЙа 20:1-4). Галільскі рыбак Шым‘он, стаўшы вучнем Ішуа‘ Машыяха (Ісуса Хрыста), атрымлівае ад Яго новае імя — Кефа (Петрусь) ’Скала’ (ЙУханан 1:42).

Абсалютная большасць імёнаў, якія сустракаюцца на старонках Бібліі, ⸺ іўрэйскія. Як і многія іншыя народы, Іўрэі насілі імёны, якія:

абазначаюць прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету, як, напрыклад:

’aryē (2 Улад. 15:25) ⸻ Ар’е, ’Леў’;

dǝḇôrā (Судзьдзі 4:4) ⸻ Дзявóра, ’Пчала’;

ḥoḡlā (У пустыні 26:33) ⸻ Хогла, ’Курапатка’;

ḥuldā (2 Улад. 22:14) ⸻ Хульда, ’Ласка’;

yônā (2 Улад. 14:25) ⸻ Ёна, ’Голуб’;

ṣiḇyā (2 Улад. 12:2) ⸻ Цыўя, ’Сарна’;

šāṗān (2 Улад. 22:3) ⸻ Шафан, ’Трус’;

’allôn (1 Хронік. 4:37) ⸻ Алон, ’Дуб’;

’ōren (1 Хронік. 2:25) ⸻ Орань, ’Ясень’;

hăḏassā (Астэр 2:7) ⸻ Гадаса, ’Мірта’;

rimmôn (2 Шамуэль 4:2) ⸻Рымон, ’Гранатавае Дрэва’;

šôšannā (Лук. 8:3) ⸻ Шушана, ’Лілея’;

tāmār (На пачатку 38:6) ⸻ Тамар, ’Фінікавая Пальма’;

tappūªḥ (1 Хронік. 2:43) ⸻ Тапуах ’Яблыня’,

абазначаюць неадушаўлёныя прадметы, якія маюць вобразнае значэньне, як, напрыклад:

gêšān (1 Хронік. 2:47) ⸻ Гешан, ’Глыба’;

mîḵal (1 Шамуэль 14:49) ⸻ Міхаль, ’Рэчанька; Ручаёк’;

nēr (1 Шамуэль 14:50) — Нер, ’Светач’;

‘ăṭārā (1 Хронік. 2:26) ⸻ Атара, ’Вянок; Карона’;

šereš (1 Хронік. 7:16) ⸻ Шэраш, ’Корань’,

абазначаюць з’явы прыроды, як, напрыклад:

bereḏ (1 Хронік. 7:20) ⸻ Берад, ’Град’;

bārāq (Судзьдзі 4:6) ⸻ Барак, ’Маланка’;

‘ānān (Няхем’Йа 10:27) ⸻ Анан, ’Воблака’,

абазначаюць абстрактныя паняцці, як, напрыклад:

bǝrāḵā (1 Хронік. 12:3) ⸻ Бараха, ’Дабраславенне’;

dînā (На пачатку 30:21) ⸻ Дзіна, ’Правасуддзе’;

hillēl (Суддзі 12:13) ⸻ Гілель, ’Усхваленне (канкр. Бога)’;

mānôªḥ (Суддзі 13:2) ⸻ Маноах, ’Супакой’;

‘ēzer (Няхем’Йа 3:19) ⸻ Эзер, ’Дапамога’,

абазначаюць часткі цела, як, напрыклад:

’appayim (1 Хронік. 2:30) ⸻ Апаім, ’Дзве ноздры’;

bōhan (ЙаГ. Нун 15:6) ⸻ Боган, ’Вялікі палец’,

указваюць на асаблівыя рысы, як, напрыклад:

’āmôṣ (2 Улад. 19:2) ⸻ Амоц, ’Спрытны’;

gālāl (Няхем’Йа 11:17) ⸻ Галаль, ’Вялікі’;

hārûm (1 Хронік. 4:8) ⸻ Гарум, ’Высокі’;

ḥārīm (Эзра 2:32) ⸻ Харым, ’Пляскатаносы’;

pāsēªḥ (Эзра 2:49) ⸻ Пасеах, ’Кульгавы’,

указваюць на характар чалавека, як, напрыклад:

’immēr (ІрмаЙа 20:1) ⸻ Імер, ’Гаваркі’;

’ămittay (2 Улад. 14:25) ⸻ Амітай, ’Праўдзівы’;

ḥārûṣ (2 Улад. 21:19) ⸻ Харуц, ’Рашучы’;

mahăray (2 Шамуэль 23:28) ⸻ Магарай, ’Паспешлівы’;

nāḇāl (1 Шамуэль 25:3) ⸻ Навал, ’Злы; Неразумны’,

абазначаюць чалавечыя вобразы, як, напрыклад:

’āḥāz (2 Улад. 15:38) ⸻ Ахаз, ’Уладальнік’;

’assîr (Імёны 6:24) ⸻ Асір, ’Вязень; Палоньнік’;

’ărôḏ (У пустыні 26:17) ⸻ Ародзь, ’Бадзяга’;

bārîªḥ (1 Хронік. 3:22) ⸻ Барыях, ’Уцякач’;

pālāl (Няхем’Йа 3:25) ⸻ Палаль, ’Суддзя’,

указваюць на пачуцьці да дзіцяці, як, напрыклад:

bārûḵ (ІрмаЙа 32:12) ⸻ Барух, ’Дабраславёны’;

zāḇûḏ (1 Улад. 4:5) ⸻ Завуд, ’Падораны’;

yǝḏîḏā (2 Улад. 22:1) ⸻ Ядзіда, ’Умілаваная’,

а таксама гавораць аб тым, кім або якім бацькі хацелі б яго бачыць, як, напрыклад:

’āmôn (1 Улад. 22:26) ⸻ Амон, ’Умелец’;

gāmûl (1 Хронік. 24:17) ⸻ Гамул, ’Узнагароджаны’;

geḇer (1 Улад. 4:13) ⸻ Гевер, ’Храбрэц’;

meleḵ (1 Хронік. 8:35) ⸻ Мелех, ’Уладар’;

rō’e (1 Хронік. 2:52) ⸻ Рое, ’Празарлівец’.

І ў той жа час велізарная колькасць імёнаў, якія насілі прадстаўнікі народу Ісраэльскага, былі звязаныя з іменем Бога Жывога. Значная частка іх – тэафорныя г. зн. якія ўтрымліваюць поўнае, скарочанае або змененае імя Бога.

У Танаху даволі часта сустракаюцца імёны, якія ўтрымліваюць у сабе тэафорныя элементы, вытворныя ад імені Бога ⸻ יהוה YHWH. Гэта ⸻ yǝhô- і - у пачатковай пазіцыі, як, напрыклад: yǝhôḥānān ЙаГУханан і yôḥānān ЙУханан (’Госпад памілаваў’), yǝhônāṯān ЙаГУнатан і yônāṯān ЙУнатан (’Госпад даў’), а таксама -yāhû і - ⸻ у канцавой, як, напрыклад, ḥănanyāhû ХананЙаГУ і ḥănanyā ХананЙа (’Госпад памілаваў’), nǝṯanyāhû НатанЙаГУ і nǝṯanyā НатанЙа (’Госпад даў’). Таксама шмат імёнаў з тэафорнай часцінай ’ēl, якая можа знаходзіцца як у пачатковай, як, напрыклад, ’ēlḥānān Эльханан (’Бог памілаваў’), ’ēlnāṯān Эльнатан (’Бог даў’), гэтак і ў канцавой пазіцыі, як, напрыклад, ḥănan’ēl Хананэль (’Бог памілаваў’), nǝṯan’ēl Натанэль (’Бог даў’).

Імя магло адлюстроўваць адносіны чалавека да Бога, як, напрыклад:

yô’āḇ (1 Шамуэль 26:6) ⸻ ЙУаў (’Госпад Бацька’);

yô’āḥ (2 Улад. 18:18) ⸻ ЙУах (’Госпад Брат’);

yô’ēl (1 Шамуэль 8:2) ⸻ ЙУэль (’Госпад Бог’);

yô‘ezer (1 Хронік. 12:6) ⸻ ЙУэзер (’Госпад дапамога’);

’ăḇiyyā(hû) (1 Шамуэль 8:2) ⸻ АвіЙа(ГУ) (’Госпад мой Бацька’);

’ăḥiyyā(hû) (1 Шамуэль 14:3) ⸻ АхіЙа(ГУ) (’Госпад мой Брат’);

’ēliyyā(hû) (1 Улад. 17:1) ⸻ ЭліЙа(ГУ) (’Госпад мой Бог’);

malkiyyā(hû) (ІрмаЙа 21:1) ⸻ МалкіЙа(ГУ) (’Госпад мой Уладар’);

’ăḇî’ēl (1 Шамуэль 9:1) ⸻ Авіэль (’Бог мой Бацька’);

malkî’ēl (На пачатку 46:17) ⸻ Малкіэль (’Бог мой Уладар’),

паказваць, якое месца займаў Бог у ягоным жыцьці, як, напрыклад:

’ĕlî’āḇ (У пустыні 1:9) ⸻ Эліаў (’Мой Бог Бацька’);

’ĕlîmeleḵ (Рут 1:2) ⸻ Элімелех (’Мой Бог Уладар’);

’ĕlî‘ezer (На пачатку 15:2) ⸻ Эліэзер (’Мой Бог дапамога’);

’ĕlîṣûr (У пустыні 1:5) ⸻ Эліцур (’Мой Бог цвярдыня’),

распавядаць аб Божых дзеях, як, напрыклад:

gǝmaryā(hû) (ІрмаЙа 29:3) ⸻ Гамар’Йа(ГУ) (’Госпад здзейсьніў’);

dǝlāyā(hû) (ІрмаЙа 36:12) ⸻ ДалаЙа(ГУ) (’Госпад пазбавіў’);

zǝḵaryā(hû) (2 Улад. 14:29) ⸻ Захар’Йа(ГУ) (’Госпад успомніў’);

‘ăzaryā(hû) (2 Улад. 14:21) ⸻ Азар’Йа(ГУ) (’Госпад дапамог’);

’elzāḇāḏ (1 Хронік. 12:12) ⸻ Эльзавад (’Бог падарыў’);

’el‘āzār (Імёны 6:23) ⸻ Эль‘азар (’Бог дапамог’);

bǝraḵ’ēl (Іёў 32:2) ⸻ Барах’эль (’Бог дабраславіў’);

‘ăśā’ēl (2 Шамуэль 2:18) ⸻ Асаэль (’Бог зрабіў’),

падкрэсліваць сваю веру і свае спадзяванні на Бога, як, напрыклад:

yôyāḵîn (yǝhôyāḵîn) (2 Улад. 24:6) ⸻ ЙУяхін (ЙаГУяхін) (’Госпад усталюе’);

yôyārîḇ (yǝhôyārîḇ) (Эзра 8:16) ⸻ ЙУярыў (ЙаГУярыў) (’Госпад заступіцца’);

’elyāšîḇ (Эзра 10:6) ⸻ Эльяшыў (’Бог верне’);

yǝḥezqē(’)l (Яхезк. 1:3) ⸻ Яхезк[а]эль (’Бог умацуе’).

Святы апостал ЙУханан, распавядаючы пра Госпада нашага і Збаўцу, кажа:

А тым, што прынялі Яго, хто верыць у імя Ягонае, Ён даў уладу зрабіцца дзецьмі Божымі (ЙУханан 1:12);

І гэта ёсьць запаведзь Ягоная, каб мы паверылі імені Сына Ягонага Ішуа Машыяха ... (1 ЙУханан 3:23).

Удумаемся ў сэнс гэтых словаў: … хто верыць у імя Ягонае ... і ... паверылі імені Сына Ягонага Ішуа Машыяха ... Сэнс гэтых словаў заключаецца ў тым, што мы, народ Божы, павінны верыць той інфармацыі, якую нясе імя нашага Госпада і Збаўцы ⸻ yēšûª‘ ІШУА‘ ‘Ён уратуе’.

Апрача прыведзеных вышэй тэафорных прапазіцыянальных імёнаў у народу Ісраэльскага існавала вялікая колькасць імёнаў тэафорных атрыбутыўных, як, напрыклад:

bereḵyā(hû) (Захар’Йа 1:1) ⸻ Бярэх’Йа(ГУ) (’Дабраславенне Гасподняе’);

mattanyā(hû) (2 Улад. 24:17) ⸻ МатанЙа(ГУ) (’Дар Гасподні’);

nǝḥemyā (Эзра 2:2) ⸻ Няхем’Йа (’Суцяшэнне Гасподняе’);

ḥannî’ēl (У пустыні 34:23) ⸻ Ханіэль (’Літасць Божая’);

‘aḇdî’ēl (1 Хронік. 5:15) ⸻ Аўдзіэль (’Раб Божы’);

‘ammî’ēl (У пустыні 13:12) ⸻ Аміэль (’Народ Божы’).

[Магло адбыцца так, што ў некаторых людзей імя па пэўных прычынах магло страціць тэафорны элемент. Гэтак у аднаго з персанажаў Кнігі Суддзяў, імя якога спачатку чыталася як mîḵāyǝhû (Судзьдзі 17:1, 4) ⸻ МіхаЙаГУ (‘Хто як Госпад?’), пасля таго, як ён ператварыў сваё жытло ў паганскае капішча, набывае форму mîḵā (Судзьдзі 17:5).]

Здаралася, што Іўрэі мелі два імені, як, напрыклад, прарок Даніэль, які быў названы Бальташацáрам (Даніэль 1:7). Прадстаўніца народу Ісраэльскага hăḏassā Гадаса таксама насіла імя Астэр (Астэр 2:7). Гэта было выклікана тым, што, жывучы на чужой зямлі, сярод чужога народу, яны былі вымушаны насіць чужынскія імёны, але ў той жа час не забываць як сваё першае імя, гэтак і свой народ.

У Святым Пісанні адзначаны выпадак, калі Іўрэй сам узяў сабе лацінскае імя: Парушэй Шаўль, які некалі гнаў і знішчаў Царкву Хрыстову, стаўшы Хрысціянінам і імкнучыся данесці Слова Божае да паганаў, якія пражывалі на тэрыторыі Рымскай імперыі, узяў сабе лацінскае імя Παῦλος (Паўла) (Дзеі 13:9). Але ж, як Петрусь ’Скала’, гэтак і Паўла ’Малы’ добра разумелі значэнне сваіх новых імёнаў, наўпрост звязваючы іх са сваім прызначэннем і тым жыццёвым шляхам, які ляжаў цяпер перад імі.

Але што ж мы назіраем зараз? Апошнім часам часта даводзіцца чуць, што імя ня мае аніякага прынцыповага значэння, што няма аніякай розніцы, якім іменем называць сваіх дзяцей. Мала хто з бацькоў-Хрысціянаў, даючы імя свайму дзіцяці, разважае над тым сэнсам, які яно заключае ў сабе, лічачы, што гэта няважна. Многія з тых, што называюць сябе Хрысціянамі, даюць сваім дзецям імёны, якімі называліся грэчаскія, лацінскія, славянскія і нават індыйскія дэманы. Але ж звернем увагу на словы, якія Госпад прамовіў праз Свайго прарока, прадказваючы вяртанне народу Ісраэльскага ў зямлю абяцаную, што для нас, Хрысціянаў, ёсьць правобраз нашага будучага жыцця ў Нябёсным Ярушалаіме: “...; вядзі сыноў Маіх здалёку і дочак Маіх ад канцоў зямлі, кожнага, хто называецца іменем Маім, ...” (Яша‘Йа 43:6-7). Хай жа кожны вернік прызадумаецца над гэтымі словамі і зробіць высновы.

А зараз я хацеў бы адказаць на пытанне: Чаму ўзніклі імёны па бацьку?

Як гавораць некаторыя прыклады Сьвятога Пісаньня, імя чалавека не заўсёды ўказвае на ягоную палавую прыналежнасьць. Гэта датычыцца перш за ўсё тэафорных імёнаў.

Гэтак узгаданае вышэй тэафорнае імя АвіЙа(ГУ) (’Госпад мой Бацька’) насілі наступныя біблійныя персанажы:

а) другі сын святара Шамуэля (1 Шамуэль 8:2),

б) сын Яраваама, першага ўладара Ісраэля (Паўночнага ўладарства) (1 Улад. 14:1),

в) сын Рахав‘амаў, уладар Ягуды (1 Улад. 14:31; 2 Хронік. 12:16),

г) святар, адзін з 84-ох прадстаўнікоў народу Ісраэльскага, якія паставілі свае пячаткі пад тэкстам абяцання быць вернымі Богу і Ягонаму закону (Няхем’Йа 10:8),

д) са сьвятароў і Левітаў, што вярнуліся з палону разам з Зарубавелем (Няхем’Йа 12:4),

е) жонка Хацронава, з галіны Ягудавай (1 Хронік. 2:24),

ж) сёмы сын Бехераў, з нашчадкаў Беньямінавых (1 Хронік. 7:8),

з) восьмы з 24-ох святароў, якія ў часы ўладарання Давыда па чарзе неслі служэнне ў храме (1 Хронік. 24:10),

і) маці ХізкіЙі, уладара Ягуды, дачка Захар’Йава (2 Хронік. 29:1).

Як бачым, імя АвіЙа насілі сем мужчын і дзве жанчыны.

Тэафорнае імя ГодзіЙа (’Веліч Гасподняя’) насілі наступныя біблійныя персанажы:

а) адзін з тых, хто тлумачыў народу закон, у час чытання яго кніжнікам Эзрам, адзін з 84-ох прадстаўнікоў народу Ісраэльскага, якія паставілі свае пячаткі пад тэкстам абяцання быць вернымі Богу і Ягонаму закону (Няхем’Йа 8:7),

б) Левіт, які прыймаў удзел у чытаньні малітвы пакаяння; адзін з 84-ох прадстаўнікоў народу Ісраэльскага, якія паставілі свае пячаткі пад тэкстам абяцання быць вернымі Богу і Ягонаму закону (Няхем’Йа 9:5),

в) з галоўных у народзе, адзін з 84-ох прадстаўнікоў народу Ісраэльскага, якія паставілі свае пячаткі пад тэкстам абяцання быць вернымі Богу і Ягонаму закону (Няхем’Йа 10:19),

г) жонка Мерадава, сястра Нахамава (1 Хронік. 4:19).

Як бачна, імя ГодзіЙа насіла тры мужчыны і адна жанчына.

Тэафорнае імя МіхаЙа(ГУ) (’Хто падобны Госпаду?’) насілі наступныя біблійныя персанажы:

а) богаадступнік з гары Апраімавай (Суддзі 17:1),

б) сын Імлаў, прарок (1 Улад. 22:8),

в) бацька Ахбора, аднаго з набліжаных да ўладара Ягуды ЁшыЙаГУ (2 Улад. 22:12),

г) сын Гамар’ЙаГУ, сына Шафанава (ІрмаЙа 36:11),

д) Левіт, нашчадак Асапаў (Няхем’Йа 12:35),

е) са святароў, якія прыймалі ўдзел у асвячэнні сцяны вакол Ярушалаіма (Няхем’Йа 12:41),

ж) дачка Урыэлева, маці АвіЙі, уладара Ягуды (2 Хронік. 13:2),

з) з галоўных, пасланых уладаром Ягуды ЙаГУшафатам навучаць народ закону Гасподняму (2 Хронік. 17:7).

Як бачым, імя МіхаЙа(ГУ) насілі сем мужчын і адна жанчына.

Тэафорнае імя НаадзЙа (’Закліканы Госпадам’) насіў сын Бінуеў, з Левітаў, на рукі якіх Эзра перадаў ахвяраванае (Эзра 8:33), а таксама ілжэпрарочыца, адна з тых, хто хацеў застрашыць Няхем’Йу (Няхем’Йа 6:14).

Тэафорнае імя АтальЙа(ГУ) (’Госпад прымусіў’) насілі наступныя біблійныя персанажы:

а) маці ўладара Ягуды АхазьЙаГУ, дачка Омрыя, уладара Ісраэля (Паўночнага ўладарства) (2 Улад. 8:26),

б) бацька Яша‘Йі, з нашчадкаў Гіламавых, аднаго з тых, хто выйшаў з Бавеля разам з Эзрам (Эзра 8:7),

в) трэці з нашчадкаў Ярахамавых, з галіны Беньямінавай, што жылі ў Ярушалаіме (1 Хронік.8:26).

Як бачым, імя АтальЙа(ГУ) насілі адна жанчына і двое мужчын.

Сказанае вышэй датычыцца таксама і імёнаў, якія не з’яўляюцца тэафорнымі.

Імя Шаламіт, ’Міралюбнасць’ насілі наступныя біблійныя персанажы:

а) дачка Дзіўрыева, з галіны Данавай (І заклікаў 24:11),

б) Іўрэй, чые 160 нашчадкаў выйшлі з Бавеля разам з Эзрам (Эзра 8:10),

в) дачка Зарубавелева (1 Хронік. 3:19),

г) Левіт, сын Шым‘іеў, з нашчадкаў Гіршонавых (1 Хронік. 23:9),

д) Левіт, нашчадак Іцгараў, наглядчык за скарбамі ў часы ўладараньня Давыда (1 Хронік. 23:18),

е) нашчадак Машэяў, наглядчык за скарбамі (1 Хронік. 26:25),

ж) чацьверты сын Рахав‘ама ад Мааҳі, дачкі Авішаломавай (2 Хронік. 11:20),

з) жанчына, аб якой распавядаецца ў Новым Запавеце (Марк. 15:40).

Як бачым, імя Шаламіт насіла пяць мужчын і тры жанчыны.

Як бачна, у межах аднаго народу адно і тое ж імя маглі насіць як мужчыны, гэтак і жанчыны.

Дый ня толькі ў межах аднаго народу.

Імя Эфа, ’Цемра’ насілі наступныя біблійныя персанажы:

а) першы сын Мідзьянаў (На пачатку 25:4),

б) наложніца Калевава, з нашчадкаў Ягудавых (1 Хронік. 2:46),

в) пяты сын Ягдаеў, з нашчадкаў Ягудавых (1 Хронік. 2:47).

Як бачым, імя Эфа насілі адна жанчына і двое мужчын, адзін з якіх ⸻ Іўрэй, а другі ⸻ прадстаўнік роднаснага, але ўсё ж такі іншага народу.

А ў дадатак да сказанага вышэй я хацеў бы прывесьці найбольш красамоўны прыклад:

Імя Мааха, ’Прыгнёт’ насілі наступныя біблійныя персанажы:

а) чацьверты сын Нахора ад Раўмы (На пачатку 22:24),

б) дачка Талмая, уладара Гяшура, жонка Давыда, маці Авішалома (2 Шамуэль 3:3),

в) бацька Ахіша, уладара Гата (1 Улад. 2:39),

г) дачка Авішаломава (1 Улад. 15:2),

д) наложніца Калевава, з нашчадкаў Ягудавых (1 Хронік. 2:48),

е) жонка Махíра, сына Мянашэява (1 Хронік. 7:15),

ж) жонка Ягіэля, бацькі Ґів‘она (1 Хронік. 8:29),

з) бацька Ханана, аднаго з галоўных ваяроў у Давыда (1 Хронік. 11:43),

і) бацька Шафáт’ЙáГУ, наглядчыка над галіной Шым‘онавай ў часы ўладараньня Давыда (1 Хронік. 27:16).

Як бачым, імя Мааха насіла чатыры мужчыны, два з якіх ⸻ Іўрэі, а два ⸻ прадстаўнікі іншых народаў, і пяць жанчын, чатыры з якіх ⸻ этнічныя Іўрэйкі, а адна мела іншае паходжанне.

Прыведзеныя вышэй прыклады гавораць, што імя чалавека далёка не заўсёды магло ўказваць на нацыянальную або палавую прыналежнасць чалавека.

Як ужо было адзначана вышэй, дзякуючы імені адбываецца ідэнтыфікацыя чалавека як асобы. Але ж з павелічэннем колькасці насельніцтва адно і тое ж імя магло насіць некалькі чалавек. Гэтак імя Захар’Йа(ГУ) (’Госпад успомніў’) насіла, па маіх падліках, 32 біблійных персанажы. А імёны Азар’Йа(ГУ) (’Госпад дапамог’) і Шама‘Йá(ГУ) (’Госпад пачуў’) ⸻ 28 і 27 чалавек адпаведна. Таму, каб пазбегнуць блытаніны, у аднаго з цёзак-сучаснікаў магла адбыцца змена імені.

Гэтак уладар Ягуды, сын Амац’ЙаГУ, упершыню называецца іменем Азар’Йа (2 Улад. 14:21). Гэтым іменем ён называецца і ў Першай кнізе Хронікаў (3:12). Але ж у раздзеле 15, верш 13, як і ў Другой кнізе Хронікаў (26:1-23), ён называецца іменем УзіЙа (УзіЙаГУ). Чым ж была выклікана змена імені? А ці не таму, каб ня блытаць двух найвядомейшых у дзяржаве асобаў ⸻ уладара і першасвятара, які таксама насіў імя Азар’ЙаГУ (2 Хронік. 26:17, 20).

Але ж найчасцей здаралася, што, імкнучыся больш дакладна ідэнтыфікаваць сябе, людзі пачыналі далучаць да ўласнага імені імя свайго бацькі. Гэтак узнікалі першыя імёны па бацьку.

Гэта добра бачна на прыкладзе імёнаў начальнікаў галінаў Ісраэльскіх, якія пералічваюцца ў першым раздзеле кнігі У пустыні (1:5-15), імёнаў выведнікаў, якіх Машэй паслаў агледзіць зямлю Канаанскую (У пустыні 13:4-15), імёнаў прарокаў Божых, правадыроў народу Ісраэльскага, а таксама іншых людзей:

’ĕlîṣûr ben-šǝḏê(’)ûr Эліцур, сын Шадзеураў (У пустыні 1:5);

šǝlumî’ēl ben-ṣûrîšaddāy Шалуміэль, сын Цурышадаеў (У пустыні 1:6);

naḥšôn ben-‘ammînāḏāḇ Нахшон, сын Амінадаваў (У пустыні 1:7); …,

yǝša‘yāhû ḇen-’āmôṣ Яша‘ЙаГУ, сын Амоцаў (Яша‘Йа 1:1);

yirmǝyāhû ben-ḥilqiyyāhû ІрмаЙаГУ, сын ХількіЙаГУ (ІрмаЙа 1:1);

yǝḥezqē(’)l ben-bûzî Яхезк[а]эль, сын Бузіеў (Яхезк. 1:3);

hôšēª‘ ben-bǝ’ērî Гошыа, сын Баэрыеў (Гошыа 1:1);

yô’ēl ben-pǝṯû’ēl ЙУэль, сын Патуэлеў (ЙУэль 1:1); …

Імя па бацьку насілі і многія жанчыны, аб якіх гаворыцца ў Святым Пісанні. Гэта добра бачна на прыкладзе імёнаў маці ўладароў Ягуды. Гэта:

маці Асы, сына АвіЙі, ⸻ ma‘ăḵā baṯ-’aḇîšālôm Мааха, дачка Авішаломава (1 Улад. 15:10);

маці ЙаГУшафата, сына Асы, ⸻ ‘ăzûḇā baṯ-šilḥî Азува, дачка Шільхіева (1 Улад. 22:42);

маці ЙУтама, сына Азар’Йі (УзіЙаГУ), ⸻ yǝrûšā(’) baṯ-ṣāḏôq Яруша, дачка Цадокава (2 Улад. 15:33);

маці ХізкіЙаГУ, сына Ахаза, ⸻ ’ăḇî baṯ-zǝḵaryā Аві, дачка Захар’Йі (2 Улад. 18:2).

Што датычыцца маці АхазьЙаГУ, сына ЙаГУрама, пра яе Святое Пісанне дае больш поўныя зьвесткі: ‘ăṯalyā(hû) baṯ-‘omrî meleḵ yiśrā’ēl (2 Улад. 8:26) ⸻ АтальЙа(ГУ), дачка Омры, уладара Ісраэльскага.

У некаторых выпадках апрача імені бацькі указваецца яшчэ і месца яе нараджэньня:

маці АвіЙі, сына Рахав‘ама, ⸻ mîḵāyāhû ḇaṯ-’ûrî’ēl min-giḇ‘ā МіхаЙаГУ, дачка Урыэлева, з Гівы (2 Хронік. 13:2);

маці Амона, сына Мянашэя, ⸻ mǝšullemeṯ baṯ-ḥārûṣ min-yoṭḇā Мяшулямет, дачка Харуца, з Ётвы (2 Улад. 21:19);

маці ЁшыЙаГУ, сына Амона, ⸻ yǝḏîḏā ḇaṯ-ḥārûṣ mibbāṣǝqaṯ Ядзіда, дачка АдаЙі, з Бацаката (2 Улад. 22:1);

маці ЙаГУахаза і МатанЙі (ЦыдкіЙаГУ), сыноў ЁшыЙаГУ, ⸻ ḥămûṭal baṯ-yirmǝyāhû milliḇnā Хамуталь, дачка ІрмаЙаГУ, з Ліўны (2 Улад. 23:31);

маці Эльякіма (ЙаГУякіма), сына ЁшыЙаГУ, ⸻ zǝḇûddā baṯ-pǝḏāyā min-rûmā Завуда, дачка ПадаЙі, з Румы (2 Улад. 23:36);

маці ЙаГУяхіна, сына ЙаГУякіма, ⸻ nǝḥuštā(’) baṯ-’elnāṯān mîrûšālaim Няхушта, дачка Эльнатана, з Ярушалаіма (2 Улад. 24:8).

З часам імя па бацьку магло ператварацца ў імя ўласнае. Гэта вельмі добра бачна на прыкладзе імёнаў наглядчыкаў, якіх Шалома прызначыў над Іcраэлем. Усяго адзін з іх называецца толькі па імені ⸻ ’ăḥîma‘aṣ Ахімаац (1 Улад. 4:15). Але ж да астатніх імёнаў далучаецца яшчэ імя іхнага бацькі. Гэта:

’ăḥînāḏāḇ ben-‘iddō(’) Ахінадаў, сын Гідо (1 Улад. 4:14);

yǝhôšāṗāṭ ben-pārûªḥ ЙаГУшафат, сын Паруахаў (1 Улад. 4:17);

šim‘î ben-’ēlā(’) Шым‘і, сын Элаў (1 Улад. 4:18);

geḇer ben-’urî Гевер, сын Урыеў (1 Улад. 4:19).

Чаму ў іх з’яўляецца імя па бацьку, можна зразумець, чытаючы, што двое з наглядчыкаў насілі адно і тое ж імя: ba‘ănā(’) ben-’ăḥîlûḏ Баана, сын Ахілудаў (1 Улад. 4:12) і ba‘ănā(’) ben-ḥûšāy Баана, сын Хушаеў (1 Улад. 4:16). Таму толькі гэтак іх можна было адрозніць. А вось пяць астатніх наглядчыкаў называюцца ўжо толькі іменем па бацьку, якое фактычна стала іхным уласным іменем. Гэта:

ben-ḥûr Бен-Хур (1 Улад. 4:8);

ben-deqer Бен-Дзекер (1 Улад. 4:9);

ben-ḥeseḏ Бен-Хэсед (1 Улад. 4:10);

ben-’ăḇînāḏāḇ Бен-Авінадаў (1 Улад. 4:11);

ben-geḇer Бен-Гевер (1 Улад. 4:13).

Фактычна стаўшы ўласным іменем, імя па бацьку магло выконваць некаторыя ўласцівыя яму функцыі, у тым ліку з’яўляцца тым словам, якое чалавек чуе, успрымае і адносіць менавіта да сябе, калі да яго звяртаюцца бацькі, родныя, сябры, суседзі або іншыя людзі:

І сказаў Шаўль (Ахімелеху): “Паслухай, сын Ахітуваў”. І сказаў той: “Вось я, спадар мой” (1 Шамуэль 22:12).

Імя па бацьку насілі два апосталы Госпада нашага і Збаўцы Ішуа Машыяха (Ісуса Хрыста), якія мелі аднолькавае імя, ⸻ καὶ Ἰάκωβος ὁ τοῦ Ζεβεδαίου (ya‘ăqōḇ ben-zaḇḏî Яакаў, сын Заўдзіеў) (МаціцьЙаГУ 10:2) і Ἰάκωβος ὁ τοῦ Ἁλφαίου (ya‘ăqōḇ ben-ḥalpay Яакаў, сын Халпаеў) (МаціцьЙаГУ 10:3).

Як бачым, імя па бацьку магло ўтварацца з дапамогаю назоўнікаў bēn ‘сын’ і baṯ ‘дачка’. Але ж пасля палону іўрэйская лексема bēn была выцесненая арамейскім назоўнікам bar, аб чым гавораць прыклады, узятыя з Новага Запавету:

гэта і імёны па бацьку двух Хрысціянаў, ⸻ Βαρσαββᾶς (bar-šabbā(’) Бар-Шаба) (Дзеі 1:23) і Βαρναβᾶς (bar-nabbā(’) Бар-Наба) (Дзеі 4:36), у якіх было аднолькавае імя ⸻ Ἰωσὴφ (yôsēṗ Язэп);

гэта і “імя” апостала Хрыстова ⸻ Βαρθολομαῖος (bar-talmay Бар-Талмай) (МаціцьЙаГУ 10:3);

гэта і “імя” вядомага забойцы, адпушчанага на волю ў выніку “народнага рэферэндуму”, ⸻ Βαραββᾶς (bar-’abbā (’) Бар-Аба) (МаціцьЙаГУ 27:16).

Іхныя імёны па бацьку фактычна зрабіліся іхнымі ўласнымі імёнамі.

Тое, што імя па бацьку магло стаць ўласным іменем, добра бачна на наступным новазапаветным прыкладзе: ὁ υἱὸς Τιμαίου Βαρτιμαῖος ⸻ сын Цімая Бар-Цімай (Марк. 10:46).

 

З дапамогаю назоўнікаў bēn ’сын’ і baṯ ’дачка’ маглі ўтварацца і ўласныя імёны, якія мелі вобразнае значэнне, як, напрыклад:

ben-’ônî Бен-Оні Cын маіх (паспяховых) намаганьняў’ (На пачатку 35:18);

binyāmin Беньямін Cын правіцы’ (На пачатку 35:18);

ben-ḥānān Бен-Ханан Cын літасці’ (1 Хронік. 4:20);

ben-ḥayil Бен-Хаíль Cын моцы’ (2 Хронік. 17:7);

baṯ-šeḇa‘ Бат-Шэва‘Дачка абяцання (2 Шамуэль 11:3);

baṯ-šûª‘ Бат-Шуа Дачка багацця (1 Хронік. 3:5).

Вобразным іменем, утвораным з дапамогаю назоўніка bēn ’сын’, Ішуа‘ Машыях (Ісус Хрыстос) называе сыноў Заўдзіевых ⸻ Βοανηργές (bǝnê-rāḡeḡ Сыны Грому) (Марк. 3:17).

 

Імёны па бацьку, якія потым станавіліся ўласнымі імёнамі, маглі ўтварацца й з дапамогаю марфемы ’ăḇî, якая ўтвораная ад назоўніка ’āḇ ’бацька’ і займеннага суфікса -î, які мае значэньне ’мой, мая’, і перакладаецца з іўрэйскай мовы як ’мой бацька’. Гэтак імя Шаўлева ваяводы ’ăḇînēr Авінер (1 Шамуэль 14:50) фактычна зьяўлялася іменем па-бацьку: … Авінер, сын Нера, дзядзькі Шаўлева (1 Шамуэль 14:50).

На прыведзеным вышэй прыкладзе: ’ăḇiyyā(hû) АвіЙа(ГУ) ’Госпад мой Бацька’ бачна, што носьбітамі гэтых імёнаў маглі быць як мужчыны, гэтак і жанчыны.

 

Як бачна, палавую прыналежнасць чалавека можна вызначыць толькі па імёнах па бацьку, утвораных з дапамогаю назоўнікаў bēn (bar) ’сын’ і baṯ ’дачка’.

Часта да імені бацькі магло далучацца яшчэ і імя дзеда:

miḵāyǝhû ḇen-gǝmaryāhû ḇen-šāṗān МіхаЙаГУ, сын ГамарЙаГУ, сын Шафанаў (ІрмаЙа 36:11);

zǝḵaryā ben-bereḵy ben-‘iddô Захар’Йа, сын Бярэх’Йі, сын Гідо (Захар’Йа 1:1),

а таксама і прадзеда:

yǝhûḏî ben-nǝṯanyāhû ben-šelemyāhû ḇen-kûšî Ягудзі, сын НатанЙаГУ, сын Шалем’ЙаГУ, сын Кушыеў (ІрмаЙа 36:14),

а таксама і больш далёкіх продкаў:

ṣǝṗanyā ben-kûšî ḇen-gǝḏalyā ben-’ămaryā ben-ḥizqiyyā ЦафанЙа, сын Кушыеў, сын ГадальЙі, сын Амар’Йі, сын ХізкіЙі (ЦафанЙа 1:1).

 

Прадстаўнікі святарскага роду павінны былі ведаць увесь свой радавод (Эзра 2:61-62), што добра бачна на прыкладзе кніжніка Эзры:

…, Эзра, сын СараЙі, сын Азар’Йі, сын ХількіЙі, сын Шалума, сын Цадока, сын Ахітува, сын Амар’Йі, сын Азар’Йі, сын Мараёта, сын Зарах’Йі, сын Узія, сын Букія, сын Авішуі, сын Пінхаса, сын Эльазара, сын Агарона першасвятара (Эзра 7:1-5).

 

Часам адбывалася скарачэнне радаводу. Гэта добра бачна па наступных прыкладах:

Да імені чалавека, чыё жыццё і дзейнасць былі цесным чынам звязаныя з жыццём і дзейнасцю прарока ІрмаЙі, дадаецца яшчэ імя ягонага бацькі, а таксама імя ягонага дзеда: bārûḵ ben-nēriyyā ben-maḥsēyā Барух, сын НерыЙі, сын Махсеі (ІрмаЙа 32:12). Але ж у іншых месцах Святога Пісання (ІрмаЙа 32:16; 36:4; 36:8; 36:14; 36:32; 43:3; 43:6; 45:1) ён называецца bārûḵ ben-nēriyyā Барух, сын НерыЙі. (Дарэчы, у 1-ым вершы 45-га раздзелу Кнігі прарока ІрмаЙі гэтак называе яго Сам Госпад.) Чаму ж імя дзеда было адкінута? А ці не таму, што імя бацькі, як і імя дзеда з’яўляліся аднолькава рэдкімі. Імя nēriyyā НерыЙа, апрача бацькі Баруха, як і імя maḥsēyā МахсеЙа, апрача прыведзенага вышэй месца, сустракаюцца яшчэ толькі адзін раз: śǝrāyā ben-nēriyyā ben-maḥsēyā СараЙа, сын НерыЙі, сын МахсеЙі (ІрмаЙа 51:59). Чытаючы гэтае месца, становіцца зразумелым, што Барух і СараЙа былі братамі, што імя МахсеЙа, як і імя НерыЙа, насіў усяго толькі адзін біблійны персанаж. Таму, каб дакладна ідэнтыфікаваць Баруха, было дастаткова толькі аднаго з гэтых імёнаў. Гэтым іменем стала імя ягонага бацькі ⸻ НерыЙа.

Да імені чалавека, якога Госпад прызначыў быць уладаром над Ісраэлем (Паўночным уладарствам), дадаецца яшчэ імя ягонага бацькі, а таксама і імя ягонага дзеда: yēhû(’) ben-yǝhôšāṗāṭ ben-nimšî ЙэГУ, сын ЙаГУшафатаў, сын Німшыеў (2 Улад. 9:2). Але ж у Першай кнізе Ўладароў (19:16) Госпад называе яго yēhû(’) ben-nimšî ЙэГУ, сын Німшыеў. Гэтак называе яго адзін са слугаў ЙаГУрамавых (2 Улад. 9:20). Гэтак называецца ён і ў Другой кнізе Хронікаў (22:7). Чаму ж адбылася гэтакая змена ў ягоным імені? А ці не таму, што імя ягонага бацькі yǝhôšāṗāṭ ЙаГУшафат на той час з’яўлялася даволі распаўсюджаным. Апрача бацькі ЙэГУ, яго насілі яшчэ пяць біблійных персанажаў. А вось імя nimšî Німшы больш ніхто не насіў. Таму, для больш дакладнай ідэнтыфікацыі ЙэГУ, імя ягонага бацькі было нават лішнім. Куды лепшым варыянтам было далучэнне да ўласнага імя гэтакага рэдкага імені ягонага дзеда.

Імкнучыся больш дакладна ідэнтыфікаваць чалавека, Святое Пісанне часта дадае пра яго і іншыя звесткі. Гэтак, напрыклад, дадавалася назва галіны народу Ісраэльскага, з якой гэты чалавек быў родам:

bǝṣal’ēl ben-’ûrî ḇen-ḥûr lǝmaṭṭē yǝhûḏā Бацаль’эль, сын Урыеў, сын Хураў, з галіны Ягудавай (Імёны 31:2);

’āhŏlî’îāḇ ben-’ăḥîsāmāḵ lǝmaṭṭē-ḏān Агаліаў, сын Ахісамахаў, з галіны Данавай (Імёны 31:6).

 

Прыналежнасць да пэўнай галіны народу Ісраэльскага магла абазначацца ня толькі з дапамогай назоўніка maṭṭē ’галіна’, але і з дапамогай займеннага суфікса -î ’мой, мая’ (і вызначальнага артыкля -ha), як, напрыклад, “пашпартныя дадзеныя”, якія насілі наступныя біблійныя персанажы:

Ад імені першага сына Яакава rǝ(’)ûḇēn Раўбен (На пачатку 29:32) утварылася прозвішча Адзіны, сын Шызава, ⸻ ‘ăḏînā(’) ḇen-šîzā(’) hār(’)ûḇēnî Адзіна, сын Шызаў, [нашчадак] Раўбенаў (1 Хронік. 11:42).

Ад імені сёмага сына Яакава gāḏ Гад (На пачатку 30:11) утварылася прозвішча Банія, аднаго з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ bāni haggāî Бані, [нашчадак] Гадаў (2 Шамуэль 23:36).

Ад імені дзясятага сына Яакава zǝḇulûn Завулун (На пачатку 30:20) утварылася прозвішча Айлона, аднаго з суддзяў Ісраэльскіх, ⸻ ’êlôn hazzǝûlōnî Айлон, [нашчадак] Завулунаў (Суддзі 12:11).

Ад імені другога сына Язэпава ’eprayim Апраім (На пачатку 41:52) утварылася прозвішча Яраваама, сын Няватава, ⸻ yārāḇǝām ben-nǝḇāṭ erāî min-haṣṣǝrēḏā Яраваам, сын Няватаў, [з нашчадкаў] Апраіма, з Царэды (1 Улад. 11:26).

Ад імені апошняга сына Яакава binyāmîn Беньямін (На пачатку 35:18) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Агýд, сын Гераў, адзін з суддзяў Ісраэльскіх, ⸻ ’ēhûḏ ben-gērā(’) ben-haymînî Агýд, сын Гераў, [нашчадак] Беньямінаў (Суддзі 3:15);

б) Нашчадкам Беньяміна называе сябе Шаўль, першы ўладар Ісраэля, ⸻ ḇen-yǝmînî ’ānōḵî я [з нашчадкаў] Беньямінавых (1 Шамуэль 9:21);

в) Шым‘і, сын Гераў, які абражаў Давыда ў час ягоных уцёкаў ад Авішалома, ⸻ ben-haymînî [нашчадак] Беньямінаў (2 Шамуэль 16:11);

г) Авіэзер Анатоц[к]і, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ’ăḇî‘ezer hā‘annǝṯôṯî labbēnyǝmînî Авіэзер Анатоц[к]і, [нашчадак] Беньямінаў (1 Хронік. 27:12).

 

Таксама прыналежнасць да пэўнай галіны народу Ісраэльскага магла абазначацца з дапамогай назоўніка ’îš ’чалавек; мужчына’, як, напрыклад:

адзін з суддзяў Ісраэльскіх ⸻ tôlā‘ ben-pû’ā ben-dôḏô ’îš-yiśśāḵār Тола‘, сын Пуі, сын Дудо, [нашчадак] Іссахараў (Суддзі 10:1);

чалавек, які прынёс дрэнную вестку сьвятару Гэлію ⸻ ’îš-binyāmin адзін Беньямін[іч] (1 Шамуэль 4:12).

А яшчэ прыналежнасць да пэўнай галіны народу Ісраэльскага магла абазначацца і з дапамогай займеннага суфікса -î ’мой, мая’, і назоўніка ’îš ’чалавек; мужчына’ разам, як, напрыклад:

а) Невядомы продак Кіша (і Шаўля, першага ўладара Ісраэльскага), ⸻ qîš ben-’ăḇî’ēl ben-ṣǝrôr ben-bǝḵôraṯ ben-’ăṗîªḥ ben-’îš yǝmînî Кіш, сын Авіэля, сын Царора, сын Бахарата, сын Афіяха, сын аднаго [нашчадка] Беньямінава (1 Шамуэль 9:1);

б) Шэва, сын Біхрыеў, які паўстаў супраць Давыда, ⸻ šeḇa‘ [] ’îš yǝmînî Шэва, [], [з нашчадкаў] Беньямінавых (2 Шамуэль 20:1);

в) Мардахай, стрыечны брат і выхавальнік Гадасы (Астэр), дзякуючы якому Ягудзеі былі ўратаваныя ад знішчэньня, ⸻ mordŏḵay [] ’îš yǝmînî Мардахай, [], [з нашчадкаў] Беньямінавых (Астэр 2:5).

Што датычыцца апошняга персанажа, аб ім я хацеў бы прывесці больш поўныя звесткі: ’îš yǝhûḏî [] mordŏḵay ben-yā’îr ben-šim‘î ben-qîš ’îš yǝmînî Ягудзей [] Мардахай, сын Яіраў, сын Шым‘іеў, сын Кішаў, [з нашчадкаў] Беньямінавых (Астэр 2:5).

Мардахая, нашчадка Беньяміна, Святое Пісанне называе таксама і Ягудзеем (Астэр 2:5), як быццам ён з’яўляецца нашчадкам Ягуды. Праз сотні гадоў яшчэ адзін нашчадак Беньяміна, Шаўль, больш вядомы як святы апостал Паўла, таксама называе сябе Ягудзеем (Дзеі 21:39; 22:3). З гэтага можна зрабіць выснову, што “прозвішчам” Ягудзей называлі сябе ня толькі нашчадкі Ягуды, але і ўсе іншыя прадстаўнікі Іўрэйскага народу, якія засталіся вернымі Богу Жывому.

Але ж прозвішча чалавека магло ўтварыцца і ад імені “нядаўняга” продка:

Ад імені нашчадка Мянашэява, родапачынальніка, ’ăḇî‘ezer Авіэзер (ЙаГ. Нун 17:2) утварылася прозвішча ЙУаша, бацькі Гід‘она, ⸻ yô’āš ’ăḇî hā‘ezrî ЙУаш Авіэзеры[ч] (Судзьдзі 6:11).

Ад імені другога сына Ягуды ад Тамары zeraḥ Зéрах (На пачатку 38:30) утварыліся некалькі прозвішч, якія насілі:

а) Айтан, другі з нашчадкаў Зераха, ⸻ ’êṯān hā’ezrāî Айтан Зерах[óв]і[ч] (1 Улад. 5:11);

б) Гіман, трэці з нашчадкаў Зераха, ⸻ hêmān hā’ezrāî Гіман Зерах[óв]і[ч] (Усхваленне 88:1);

в) Сівахай Хушскі, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, які насіў падвойнае прозвішча, ⸻ sibbǝḵay haḥušāṯî lazzarḥî Сівахай Хушскі-Зерах[óв]і[ч] (1 Хронік. 27:11);

г) Магарай Нятофец, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, які насіў падвойнае прозвішча, ⸻ mahăray hannǝṭôṗāṯî lazzarḥî Магарай Нятофец-Зерах[óв]і[ч] (1 Хронік. 27:13).

д) Шамýт, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ šamhuṯ hayyizrā Шамýт Зерах[óв]і[ч] (1 Хронік. 27:8).

Ад імені шостага сына Бела‘і, першынца Беньямінава, ’ăḥôªḥ Ахоах (1 Хронік. 8:4) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Цальмон, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ṣalmôn hā’ăḥōḥî Цальмон Ахуах[óв]і[ч] (2 Шамуэль 23:28);

б) Дудо, бацька Эль‘азара, аднаго з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ dôḏô hā’ăḥôḥî Дудо Ахуах[óв]і[ч] (1 Хронік. 11:12);

в) Гілай, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ‘îlay hā’ăḥôḥî Гілай Ахуах[óв]і[ч] (1 Хронік. 11:29);

г) Дудай, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ dôḏay hā’ăḥôḥî Дудай Ахуах[óв]і[ч] (1 Хронік. 27:4).

Ад імені gil‘āḏ Гіл‘áд (Суддзі 11:1), якое насіў шляхетны жыхар краіны gil‘āḏ Гіл‘áд (На пачатку 37:25), утварылася прозвішча, якое насіў ягоны сын, народжаны ад блудніцы, Іптах, адзін з суддзяў Ісраэльскіх, ⸻ yiṗtāḥ haggil‘āḏî Іптах Гіл‘ад[оў][ск]і (Суддзі 11:1).

Ад імені першага сына Левіева gērǝšôn Гіршон (На пачатку 46:11) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Лаадан, Левіт з нашчадакаў Гіршонавых, ⸻ la‘dān haggērǝšunnî Лаадан Гіршун[óв]і[ч] (1 Хронік. 26:21);

б) Яхіэль, скарбнік дома Гасподняга ў часы Давыда, ⸻ yǝḥîēl haggērǝšunnî Яхіэль Гіршун[óв]і[ч] (1 Хронік. 29:8).

Ад імені yā’îr Яір, якое насіў продак Іры, святара ў Давыда, утварылася ягонае прозвішча ⸻ ‘îrā(’) hayyā’irî Іра Яір[óв]і[ч] (2 Шамуэль 20:26).

Ад імені yeṯer Éцер, якое ў тэкстах Танаху носяць адзін Мідзьянец і пяць Іўрэяў, утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Іра, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ‘îrā(’) hayyiṯrî Іра Ітр[ов]і[ч] (2 Шамуэль 23:38);

б) Гарэў, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ gārēḇ hayyiṯrî Гарэў Ітр[ов]і[ч] (2 Шамуэль 23:38).

Ад імені palṭî Пáлці, якое ў тэкстах Танаху носяць два Іўрэя, утварылася прозвішча, якое насіў Хэлец, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ḥeleṣ happalṭî Хэлец Палці[евіч] (2 Шамуэль 23:26). Але ж у Першай кнізе Хронікаў (11:27; 27:10) чалавек па імені ḥeleṣ Хэлец носіць прозвішча happәlônî, паходжанне якога невядома.

Ад імені першага сына Іцгарава qōraḥ Корах (Імёны 6:21), утварылася прозвішча, якое насіў Шалум, Левіт, бацька МаціцьЙі, ⸻ šallum haqqorḥî Шалум Карах[ов]і[ч] (1 Хронік. 9:31).

 

Здараліся выпадкі, калі прозвішча чалавека ўтваралася ад імені ягонага брата:

Ад імені qәnaz Кяназ (ЙаГ. Нун 15:17) утварылася прозвішча Калеў, сын Япунеяў, ⸻ kālēḇ ben-yәṗunne haqqәnizzî Калеў, сын Япунеяў, Кяназ[éв]і[ч] (У пустыні 32:12).

 

Каб крыху распавесьці пра сябе, людзі пачыналі далучаць да свайго імені назву свайго горада. Гэтак утвараліся назвы жыхароў гарадоў і мястэчак.

Назва горада далучалася да імені чалавека з дапамогаю прыназоўніка min- (mi-, mē-) ’ад, з’, як, напрыклад:

’iḇṣān mibbêṯ lāḥem Іўцан з Бэт-Лехема (Суддзі 12:8);

ḥûray minnaḥălê ḡā‘aš Хурай з Нахалей-Гааша (1 Хронік. 11:32);

māḵîr ben-‘ammî’ēl milō(’) ḏǝḇār Махір, сын Аміэлеў, з Ло-Давара (2 Шамуэль 17:27);

’ělîšā‘ ben-šāṗāṭ mē’āḇēl mǝḥôlā Эліша‘, сын Шафатаў, з Авель-Мяхолы (1 Улад. 19:16);

mǝnaḥēm ben-gāḏî mittirṣā Мянахем, сын Гадзіеў, з Цірцы (2 Улад. 15:14);

’ûriyyāhû ben-šǝma‘yāhû miqqiryaṯ hayyǝ‘ārîm УрыЙаГУ, сын Шама‘ЙаГУ, з Кір’ят-Яарыма (ІрмаЙа 26:20);

šōḇî ḇen-nāḥāš mērabbaṯ bǝnê-‘ammôn Шові, сын Нахашаў, з Равы сыноў Амонавых (2 Шамуэль 17:27).

 

І вось тут я хацеў бы прывесці месца са Святога Пісання, дзе добра паказана, як ад назвы горада ўтварылася прозвішча чалавека:

’ăḥîṯōpel haggîlōnî yô‘ēṣ dāwīḏ mē‘îrô miggilō Ахітафел Гілонец, дарадца Давыдаў, з горада ягонага Гіло (2 Шамуэль 15:12).

 

Прозвішчы, утвораныя ад назваў гарадоў маглі ўтварацца, як у прыведзеным вышэй прыкладзе, з дапамогай займеннага суфікса -î ’мой, мая’ (і вызначальнага артыкля -ha):

Ад назвы горада ’ăraḇ (ЙаГ. Нун 15:52) утварылася прозвішча, якое насіў: Паарай, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ pa‘ăray hā’arbî Паарай Арáў[ск]і (2 Шамуэль 23:35).

Ад назвы горада baḥurîm Бахурым (2 Шамуэль 3:16) утварылася прозвішча, якое насіў Азмоўць, адзін з галоўных ваяроў у Давыда:

‘azmāweṯ habbarḥumî Азмоўць Бахурым[ск]і (2 Шамуэль 23:31);

‘azmāweṯ habbaḥărûmî Азмоўць Бахурым[ск]і (1 Хронік. 11:33).

Ад назвы горада bêṯ-’ēl Бэт-Эль (На пачатку 12:8) утварылася прозвішча, якое насіў Хіэль, які адбудаваў Ярыхо, ⸻ ḥî’ēl bê hā’ělî Хіэль Бэт-Эль[ск]і (1 Улад. 16:34).

Ад назвы горада bêṯ leḥem Бэт-Лехем (На пачатку 35:19) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Ішай, бацька Давыда, ⸻ yišay bê-hallaḥmî Ішай Бэт-Лехем[ск]і (1 Шамуэль 16:1);

б) Яарэй-Аргім, бацька Эльханана, героя вайны з Паляшцейцамі, ⸻ ya‘rê ’ōrḡîm bê hallaḥmî Яарэй-Аргім Бэт-Лехем[ск]і (2 Шамуэль 21:19).

Ад назвы горада bêṯ-šemeš Бэт-Шэмеш (ЙаГ. Нун 15:10) утварылася прозвішча, якое насіў ЙаГОшуа, жыхар Бэт-Шэмеша, ⸻ yǝhôšūª‘ bê-haššimšî ЙаГОшуа‘ Бэт-Шэмеш[ск]і (1 Шамуэль 6:14).

Ад назвы горада bǝ’ēroṯ Баерот (ЙаГ. Нун 9:17) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Рымон, бацька Бааны і Рыхава, забойцаў Іш-Башэта, ⸻ rimmôn habbǝ’ērōî Рымон Баероц[к]і (2 Шамуэль 4:2);

б) Нахарай, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ naḥăray habbǝ’ērōî Нахарай Баероц[к]і (2 Шамуэль 23:37). Але ж у Першай кнізе Хронікаў (11:39) чалавек па імені naḥray Нахрай носіць прозвішча habbērōṯî, утворанае ад назвы горада bērōṯay Бірутай (2 Шамуэль 8:8) або bērôṯā (Яхезк. 47:16), ⸻ naḥray habbērōṯî Нахарай Біруц[к]і (1 Хронік. 11:39).

Ад назвы горада giḇ‘ā Гів‘а (Суддзі 19:12) утварылася прозвішча, якое насіў Шамá‘а, бацька Ахіэзера, галоўнага над нашчадкамі Беньяміна, што прыйшлі да Давыда ў Цыкялаг, ⸻ šǝmā‘ā haggiḇ‘āṯî Шамá‘а Гíв‘ец (1 Хронік. 12:3).

Ад назвы горада giḇ‘ôn Гів‘он (ЙаГ. Нун 9:3) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) МалацЙа, адзін з тых, хто адбудоўваў сцены вакол Ярушалаіма, ⸻ mǝlaṭyā haggiḇ‘ōnî МалацЙа Гів‘онец (Няхем’Йа 3:7);

б) Ішма‘Йа, начальнік над трыццаццю, з тых, што прыйшлі да Давыда ў Цыкялаг, ⸻ yišma‘yā haggiḇ‘ōnî Ішма‘Йа Гів‘онец (1 Хронік. 12:4).

Ад назвы горада geḏer Гéдзер (ЙаГ. Нун 12:13) утварылася прозвішча, якое насіў Бааль-Ханан, наглядчык за алівавамі і фігавымі дрэвамі ў нізіне ў часы ўладараньня Давыда, ⸻ ba‘al ḥānān haggǝērî Бааль-Ханан Ґéдзер[ск]і (1 Хронік. 27:28).

Ад назвы горада gǝḏērā Гядзéра (ЙаГ. Нун 15:36) утварылася прозвішча, якое насіў ЙУзавад, з нашчадкаў Беньяміна, што прыйшлі да Давыда ў Цыкялаг, ⸻ yôzāḇāḏ haggǝērāî ЙУзавад Гядзéрац (1 Хронік. 12:4).

Ад назвы Паляшцейскага горада gaṯ (ЙаГ. Нун 11:22) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Авед-Адом, Іўрэй Паляшцейскага паходжаньня, у хаце якога тры месяцы знаходзілася скрыня Гасподняя, ⸻ ‘ōḇēḏ-’ěḏōm haggittî Авед-Адом Гáц[к]і (2 Шамуэль 6:10);

б) Ітай, чалавек, які з’явіў сваю вернасць Давыду ў час паўстання Авішалома, быў родам з Гата, г. зн. меў Паляшцейскае паходжаньне, ⸻ ’ittay haggittî Ітай Гáц[к]і (2 Шамуэль 15:19);

в) Гальят, волат, забіты Давыдам, ⸻ golyāṯ haggittî Гальят Гáц[к]і (2 Шамуэль 21:19).

Ад назвы горада ḥûšā Хуша (1 Хронік. 4:4) утварылася прозвішча, якое насілі гэтакія ваяры ў Давыда як:

а) sibbәḵay haḥušāî Сівахай Хуш[ск]і (2 Шамуэль 21:18);

б) mәḇunnay haḥušāî Мябунай Хуш[ск]і (2 Шамуэль 23:27).

Ад назвы горада yizrǝ‘e(’)l Ізра‘эль (ЙаГ. Нун 15:56) утварылася прозвішча, якое насіў Навойць, які меў у гэтым горадзе вінаграднік, за які і быў забіты Ах’авам, ⸻ nāḇôṯ hayyizrǝ‘ē(’)lî Навойць Ізраэль[ск]і (1 Улад. 21:1).

Ад назвы горада karmel Кармель (ЙаГ. Нун 15:55) утварылася прозвішча, якое насіў Хацро, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ḥeṣrô hakkarmәlî Хацро Кармель[ск]і (2 Шамуэль 23:35).

Ад назвы горада môrešeṯ gaṯ Мурашэт-Гат (Міха 1:14) утварылася прозвішча, якое насіў Міха, прарок, ⸻ mîḵā hammôraštî Міха Мурашэц[к]і (ІрмаЙа 26:18).

Ад назвы горада ’āḇēl mәḥôlā Авель-Мяхола (Судзьдзі 7:22) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Адрыэль, зяць Шаўля, ⸻ ‘aḏrî’ēl hammәōlāî Адрыэль Мяхолец (1 Шамуэль 18:19);

б) Барзілай, бацька Адрыэля Мяхольца, зяця Шаўлева, ⸻ barzillay hammәōlāî Барзілай Мяхолец (2 Шамуэль 21:8).

Ад назвы горада ma‘ăḵā Мааха (ЙаГ. Нун 13:13) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Невядомы продак Эліпелета, сына Ахасбаева, аднаго з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ hamma‘ăḵāṯî Маахац (2 Шамуэль 23:34);

б) Бацька ЯазаньЙаГУ, аднаго з тых, што прыйшлі да ГадолЙі ў Міцпу, ⸻ hamma‘ăḵāṯî Маахац (2 Улад. 25:23);

в) Аштамоа, другі сын Мерада ад ГодзіЙі, з нашчадкаў Ягудавых, ⸻ ’eštәmōª‘ hamma‘ăḵāṯî Аштамоа Маахац (1 Хронік. 4:19).

Ад назвы горада nәṭōpā Нятофа, аб існаванні якога мы можам толькі даведвацца ўскосна (Эзра 2:22), утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Магарай, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ mahăray hannәōṗāṯî Магарай Нятофец (2 Шамуэль 23:28);

б) Хэлеў (Хэлед, Хелдáй), сын Баанаў, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ḥēleḇ ben-ba‘ănā hannәōṗāṯî Хэлеў, сын Баанаў, Нятофец (2 Шамуэль 23:29);

в) Танхумет, бацька СараЙі, аднаго з тых, што прыйшлі да ГадольЙі ў Міцпу, ⸻ tanḥumeṯ hannәōṗāṯî Танхумет Нятофец (2 Улад. 25:23);

г) Гіфай, чые сыны прыйшлі да ГадолЙi ў Міцпу, ⸻ ‘êpay hannәōṗāṯî Гіфай Нятофец (ІрмаЙа 40:8).

Ад назвы горада ‘ănāṯôṯ Анатот (ЙаГ. Нун 21:18) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Авіэзер, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ’ăḇî‘ezer hā‘annәôî Авіэзер Анатоц[к]і (2 Шамуэль 23:27);

б) ІрмаЙаГУ, прарок, ⸻ yirmәyāhû hā‘annәōî ІрмаЙаГУ Анатоц[к]і (ІрмаЙа 29:27);

в) ЙэГУ, Іўрэй з нашчадкаў Беньямінавых, што прыйшлі да Давыда ў Цыкялаг, ⸻ yēhû(’) hā‘annәōî ЙэГУ Анатоц[к]і (1 Хронік. 12:3).

Ад назвы горада bêṯ hā‘ărāḇā Бэт-Арáва (ЙаГ. Нун 15:6) утварылася прозвішча, якое насіў Аві-Альбон, адзін з галоўных ваяроў у Давыда ⸻ ’ăḇî-‘alḇôn hā‘arḇāṯî Аві-Альбон [Бэт-]Арáвец (2 Шамуэль 23:31). Але ж у Першай кнізе Хронікаў (11:32) прозвішча ’ăḇî-‘alḇôn hā‘arḇāṯî [Бэт-]Арáвец носіць чалавек па імені ’ăḇî’ēl Авіэль.

Ад назвы горада ‘ărō‘ēr Аро‘ер (У пустыні 32:34) утварылася прозвішча, якое насіў Хутам, Іўрэй, чые два сыны ўваходзілі ў лік галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ḥôṯām ‘ărō‘ērî (1 Хронік. 11:44).

Ад назвы горада ‘aštārōṯ Аштарот (Словы 1:4) утварылася прозвішча, якое насіў ГузіЙа, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ‘uzzîyā(’) hā‘aštәrāî ГузіЙа Аштароц[к]і (1 Хронік. 11:44).

Ад назвы горада pir‘āṯôn Пір‘атон (Суддзі 12:15) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Аўдон, сын Гілелеў, адзін з суддзяў Ісраэльскіх, ⸻ ‘aḇdôn ben-hillēl happir‘āṯônî Аўдон, сын Гілелеў, Пір‘атóнец (Суддзі 12:13);

б) БанаЙа(ГУ), адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ bәnāyāhû pir‘āṯônî БанаЙаГУ Пір‘атóнец (2 Шамуэль 23:30).

Ад назвы горада rāmā Рама (ЙаГ. Нун 18:25) утварылася прозвішча, якое насіў Шым‘і, наглядчык над вінаграднікамі ў часы ўладараньня Давыда, ⸻ šim‘î hārāmāî Шым‘і Рáмец (1 Хронік. 27:27).

Ад назвы горада šilō Шыло (ЙаГ. Нун 18:1), месца знаходжання скрыні запавету Гасподняга, утварылася прозвішча, якое насіў АхіЙа, прарок, ⸻ ’ăḥîyā haššîlōnî АхіЙа Шылонец (1 Улад. 11:29).

Ад назвы горада, які знаходзіўся на ўсходняй мяжы Ісраэля, šәpām Шафам (У пустыні 34:10) утварылася прозвішча, якое насіў Заўдзі, наглядчык над запасамі віна ў вінаградніках у часы ўладараньня Давыда, ⸻ zaḇdî haššimî Заўдзі Шафамец (1 Хронік. 27:27).

Ад назвы горада šа‘alḇîm Шаальвім (Суддзі 1:35), які, дарэчы, у Кнізе ЙаГОшуа, сына Нунава (ЙаГ. Нун 19:42) называецца šа‘alabbîn Шаалабíн (ЙаГ. Нун 19:42), ) утварылася прозвішча, якое насіў Эльяхава, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ’elyaḥbā(’) haššа‘alḇōnî Эльяхава Шаальвімец (2 Шамуэль 23:32).

Ад назвы горада tәqôª‘ Цякоа‘ (2 Шамуэль 14:2) утварылася прозвішча, якое насіў Іра, сын Ікешаў, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ‘îrā(’) ḇen-‘iqqēš hattәqō‘î Іра, сын Ікешаў, Цяко‘ец (2 Шамуэль 23:26).

Прозвішчы, утвораныя ад назваў гарадоў, насілі таксама і жанчыны, як, напрыклад:

Ад назвы горада yizrǝ‘e(’)l Ізра‘эль (ЙаГ. Нун 15:56) утварылася прозвішча, якое насіла Ахінаам, жонка Давыда, маці Амнона, ⸻ ’ăḥînō‘am hayyizrǝ‘ē(’)liṯ Ахінаам Ізраэль[ск]ая (1 Шамуэль 27:3).

Ад назвы горада šûnēm Шунем (ЙаГ. Нун 19:18) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Авішаг, даглядчыца за Давыдам, ⸻ ’ăḇîšaḡ haššûnammî Авішаг Шунемка (1 Улад. 1:3);

б) Жанчына, памерлага сына якой ажывіў прарок Эліша‘, ⸻ haššûnammî Шунемка (2 Улад. 4:12).

Прозвішчы маглі быць утвораныя ад назваў краін, абласцей, мясцовасцей, як, напрыклад:

Ад назвы краіны Гіл‘ад (На пачатку 37:25) утварылася прозвішча, якое насілі:

а) Яір, адзін з судзьдзяў Ісраэльскіх, ⸻ yā’îr haggil‘āḏî Яір Гіл‘адзец (Судзьдзі 10:3);

б) Барзілай, Гіл‘адзец, які дапамагаў Давыду ў час ягоных уцёкаў ад Авішалома, ⸻ barzillay haggil‘āḏî mērōḡlîm Барзілай Гіл‘адзец з Рагліма (2 Шамуэль 17:27).

Ад назвы раўніны на ўзбярэжжы Міжземнага мора šārôn Шарон (Яша‘Йа 33:9) утварылася прозвішча, якое насіў Шытрай, наглядчык за буйнай скацінай, што паслася ў Шароне, у часы ўладараньня Давыда, ⸻ šiṭray haššārônî Шытрай Шаронец (1 Хронік. 27:29).

 

Значна радзей прозвішчы маглі ўтварацца ад назвы ландшафту. Гэтакіх прыкладаў вельмі мала. Але ўсё ж яны прысутнічаюць. Гэтак ад назоўніка hārār ‘гара’ утварылася прозвішча hahărārî Горац, якое носяць наступныя біблійныя персанажы:

а) Шама, сын Агееў, адзін з трох галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ šammā ḇen-’āḡē(’) rārî Шама, сын Агееў, Горац (2 Шамуэль 23:11);

б) Шама, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ šammā harārî Шама Горац (2 Шамуэль 23:33);

в) Ахіам, сын Шарараў (Сахараў), адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ’ăḥî’ām ben-šārār (ben-śāḵār) hā(’)rārî (harārî) Ахіам, сын Шарараў (Сахараў), Горац (2 Шамуэль 23:33);

г) ЙУнатан, сын Шагееў, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ yônāṯān ben-šāḡē harārî ЙУнатан, сын Шагееў, Горац (1 Хронік. 11:34).

Прозвішча чалавека магло ўказваць на этнічнае паходжанне чалавека. Гэтак:

Ад назвы народу ’ĕḏôm Адом (На пачатку 36:9) утварылася прозвішча hā’ăḏōmî, якое насіў Доіг, начальнік над пастухамі ў Шаўля, ⸻ dô’ēḡ hā’ăḏōmî Доіг Адумей (1 Шамуэль 21:8).

Ад назвы народу haḥittî Хіцеі (На пачатку 15:20) утварылася прозвішча haḥittî, якое насілі:

а) Ахімéлех, адзін з набліжаных да Давыда, ⸻ ’ăḥîmeleḵ haḥittî Ахімелех Хіцей (1 Шамуэль 26:6);

б) УрыЙа, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ’ûriyyā haḥittî УрыЙа Хіцей (2 Шамуэль 11:3).

Ад назвы народу hayḇûsî Явусеі (На пачатку 15:21) утварылася прозвішча hayḇûsî, якое насіў Іўрэй Явусейскага паходжання, на гумне якога быў пастаўлены ахвярнік Госпаду, ⸻ ’ărawnā hayḇûsî Араўна Явусей (2 Шамуэль 24:16).

Ад назвы народу yišmә‘ē(’)lîm (На пачатку 37:25) утварылася прозвішча hayyišmә‘ē(’)lî (hayyišmә‘ēlî) якое насілі:

а) Éцер, бацька Амасы, ⸻ yeṯer hayyišmә‘ē()lî Éцер Ішма‘элец (1 Хронік. 2:17);

б) Увíл, наглядчык над вярблюдамі ў часы ўладараньня Давыда, ⸻ ’ôḇîl hayyišmә‘ēlî Увíл Ішма‘элец (1 Хронік. 27:30).

(Сюды я хацеў бы дадаць прозвішча, якое насіў Язіз, наглядчык за дробнай скацінай у часы ўладараньня Давыда, ⸻ yāzîz hahaḡrî Язіз Гагар[ын]і[ч] (1 Хронік. 27:31), якое утварылася ад імені hāḡār Гарар (На пачатку 16:1), якое насіла служанка Сары, маці Ішма‘эля.)

Ад назвы народу kûšîm Кушэі (Амос 9:7) утварылася прозвішча hakkûšî, якое насіў Эвед-Мéлех, еўнух уладара Ягуды ЦыдкіЙаГУ, ⸻ ‘eḇeḏ-meleḵ hakkûšî Эвед-Мéлех Кушэй (ІрмаЙа 38:7). Раб ЙУаваў насіў гэтае прозвішча hakkûšî Кушэй (2 Шамуэль 18:21), якое зрабілася ягоным уласным іменем.

Ад назвы народу mô’āḇ Мааўцы (На пачатку 19:37) утварылася прозвішча hammô’āḇî, якое насіў Ітма, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ yiṯmā hammô’āḇî Ітма Маавец (1 Хронік. 11:46).

Ад назвы народу bәnê-‘ammôn Сыны Амонавы (На пачатку 19:38) утварылася прозвішча hā‘ammônî, якое насіў Цэлек, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, ⸻ ṣeleq hā‘ammônî Цэлек Амонец (2 Шамуэль 23:37).

Прозвішчы, якія ўказваць на этнічнае паходжанне чалавека, насілі таксама і жанчыны, як, напрыклад:

Ад назвы народу mô’āḇ Мааўцы (На пачатку 19:37) утварыліся наступныя прозвішчы:

hammô’ăḇiyyā, якое насіла удава Махлонава, Рут, якая стала часткай народу Ісраэльскага ⸻ rûṯ hammô’ăḇiyyā Рут Маавітка (Рут 1:22);

hammô’āḇîṯ, якое насіла Шымрыт, маці ЙаГУзавада, другога з двух слугаў уладара Ягуды ЙУаша, якія сталі забойцамі свайго спадара, ⸻ šimrîṯ hammô’āḇîṯ Шымрыт Маавітка (2 Хронік. 24:26).

Ад назвы народу hammiṣrîm Міцраімцы (На пачатку 12:12) утварылася прозвішча hammiṣrîṯ, якое насіла служанка Сары, маці Ішма‘эля, ⸻ hāḡār hammiṣrî Гагар Міцраімка (На пачатку 16:3).

Ад назвы народу bәnê-‘ammôn Сыны Амонавы (На пачатку 19:38) утварылася прозвішча ha‘ammōnîṯ, якое насілі:

жонка Шаломы, маці ўладара Ягуды Рахав‘ама, ⸻ na‘ămā hā‘ammōnî Наама Аманітка (1 Улад. 14:21);

маці ЙУзавада (Завада), першага з двух слугаў уладара Ягуды ЙУаша, якія сталі забойцамі свайго спадара, ⸻ šim‘āṯ hā‘ammônî Шым‘ат Аманітка (2 Хронік. 24:26).

У Святым Пісанні сустракаюцца прозвішчы, высветліць паходжанне якіх, абапіраючыся толькі на анамастыку Танаха, немагчыма.

Можна толькі выказаць меркаванне, што некаторыя з іх утварыліся ад уласных імён, як, напрыклад:

Шама‘Йа(ГУ), ілжэпрарок, насіў прозвішча hanneḥĕlāmî ⸻ šәma‘yā(hû) hanneḥĕlāmî Шама‘Йа(ГУ) Нахаламі[ч] (ІрмаЙа 29:24).

А некаторыя ўтварыліся ад назваў паселішч, як, напрыклад:

прарок Нахум насіў прозвішча hā’elqōšî ⸻ naḥûm hā’elqōšî Нахум Элькош[ск]і (Нахум 1:1);

Хушай, сябар Давыдаў, насіў прозвішча hā’arkî ⸻ ḥûšay hā’arkî Хушай Аркéец (2 Шамуэль 15:32);

Гашэм, Іўрэй, чые сыны ўваходзілі ў лік галоўных ваяроў у Давыда, насіў прозвішча haggizônî ⸻ hāšēm haggizônî Гашэм Гізонец (1 Хронік. 11:34);

Шама і Эліка, адны з галоўных ваяроў у Давыда, насілі аднолькавае прозвішча haḥărōḏî ⸻ šammā haḥărōî Шама Хародзец (2 Шамуэль 23:25) і ’ělîqā(’) haḥărōî Эліка Хародзец (2 Шамуэль 23:25). (Але ж у Першай кнізе Хронікаў (11:27) чалавек па імені šammôṯ Шамойць носіць прозвішча hahărôrî (1 Хронік. 11:27), дакладнае паходжанне якога высветліць немагчыма.);

Шафат’ЙаГУ, з нашчадкаў Беньяміна, што прыйшлі да Давыда ў Цыкялаг, насіў прозвішча haḥărûṗî ⸻ šәpaṭyāhû haḥărûṗî Шафат’ЙаГУ Харýп[ск]і (1 Хронік. 12:6);

Хэфер, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, насіў прозвішча hammәḵērāṯî ⸻ ḥēper hammәērāî Хэфер Мяхер[ск]і (1 Хронік. 11:36);

Ядон, адзін з тых, хто адбудоўваў сцены вакол Ярушалаіма, і ЯхдаЙаГУ, наглядчык над асліцамі ў часы ўладараньня Давыда, насілі аднолькавае прозвішча hammērōnōṯî ⸻ yāḏôn hammērōnōî Ядон Міронец (Няхем’Йа 3:7) і yeḥdәyāhû hammērōnōî ЯхдаЙаГУ Міронец (1 Хронік. 27:30);

ЙУшафат, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, насіў прозвішча hammiṯnî ⸻ yôšāpāṭ hammiṯnî (1 Хронік. 11:43);

АхіЙа, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, насіў прозвішча happәlōnî ⸻ ’ăḥiyyā happәlōnî АхіЙа Палонец (1 Хронік. 11:27);

ЙОха, адзін з галоўных ваяроў у Давыда, насіў прозвішча hattîṣî ⸻ yôḥā(’) hattîî ЙОха Тыцац (1 Хронік. 11:45);

прарок ЭліЙаГУ насіў прозвішча hattišbî ⸻ ’ēliyyāhû hattišbî ЭліЙаГУ Цішвéец (1 Улад. 17:1).

Здаралася, што чалавек мог мець два, а то і некалькі прозвішч, як, напрыклад:

Навала, першага мужа Авігаілі, жонкі Давыдавай, Святое Пісанне называе двума прозвішчамі:

а) Прозвішча (nāḇāl …) ālibbî (Навал …) Калеві[ч] (1 Шамуэль 25:3), утворанае ад імені ягонага продка ⸻ kālēḇ Калеў (У пустыні 13:6);

б) Прозвішча (nāḇāl) hakkarmәlî (Навал) Кармель[ск]і (1 Шамуэль 30:5), утворанае ад назвы горада ⸻ karmel Кармель (ЙаГ. Нун 15:55),

у тым ліку і падвойнае прозвішча, як, напрыклад, узгаданыя вышэй галоўныя ваяры ў Давыда:

sibbǝḵay haḥušāṯî lazzarḥî Сівахай Хушскі-Зерах[óв]і[ч] (1 Хронік. 27:11);

mahăray hannǝôṗāṯî lazzarḥî Магарай Нятофец-Зерах[óв]і[ч] (1 Хронік. 27:13).

Госпад наш і Збаўца Ішуа Машыях (Ісус Хрыстос) насіў наступныя прозвішчы:

Ναζωραῖος ((han)noṣrî Нацарэц[к]і) (МаціцьЙаГУ 2:23), якое паходзіць ад назвы горада, у якім Ён жыў ⸻ nәṣāreṯ Нацарэт (МаціцьЙаГУ 2:23);

Γαλιλαῖος ((hag)gālîlî Галілец) (МаціцьЙаГУ 26:69), якое паходзіць ад назвы вобласці на поўначы Ісраэля, дзе знаходзіўся горад Нацарэт, ⸻ (hag)gālîl Галіль (ЙаГ. Нун 20:7):

…, пайшоў (Язэп) у межы Галільскія, і, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Нацарэт: каб сбылося сказанае праз прарокаў, што Нацарэц[к]ім Ён будзе названы (МаціцьЙаГУ 2:22-23).

Прозвішча Γαλιλαῖος атрымаў і святы апостал Петрусь: І праз кароткі (час) тыя, што стаялі тут, зноў казалі Петрусю: “Ты яўна з іх, бо ты Галілец, …” (Марк. 14:70).

Апрача Петруся, некаторыя апосталы, а таксама іншыя вучні Госпада нашага і Збаўцы мелі прозвішчы.

Гэтак адзін з іх, які, як і апостал Петрусь, насіў імя Шым‘он, называецца двума прозвішчамі: Σίμων ὁ Καναναιος (МаціцьЙаГУ 10:4) і Σίμων ὁ Ζηλωτὴς (Лук. 6:15), якія, дарэчы мелі аднолькавае значэнне ⸻ haqqannā’î ‘раўнівец г. зн. змагар за палітычную незалежнасць Ягуды’. Таму гэтыя два прозвішчы, іўрэйскае і грэчаскае, ⸻ Καναναιος і Ζηλωτὴς, я перакладаю адным беларускім ⸻ Змагар.

Яшчэ адзін апостал, Тама (МаціцьЙаГУ 10:3), насіў прозвішча Блізнюк: … Θωμᾶς ὁ λεγόμενος Δίδυμος (ЙУханан 11:16).

Ад назвы горада, які знаходзіўся на тэрыторыі галіны Ягудавай, qәriyyôṯ Карыёт (ЙаГ. Нун 15:25) утварылася прозвішча, якое насіў самы вядомы ў гісторыі чалавецтва здраднік і адрачэнец ⸻ Ἰούδας ὁ Ἰσκαριώτης (yәhûḏā ’îš-qәriyyôṯ Ягуда Іш-Карыёт) (МаціцьЙаГУ 10:4). У Дабравесці паводле ЙУханана таксама прыводзіцца ягонае імя па бацьку: Ἰούδας Σίμωνος Ἰσκαριώτης (yәhûḏā ben-šim‘ôn ’îš-qәriyyôṯ Ягуда, сын Шым‘онаў, Іш-Карыёт) (ЙУханан 6:71).

Ад прозвішча Ἰσκαριώτης (’îš-qәriyyôṯ Іш-Карыёт) утварылася “прозвішча” другога Ягуды, таксама апостала нашага Госпада і Збаўцы Ішуа Машыяха (Ісуса Хрыста) ⸻ Ἰούδας, οὐχ Ἰσκαριώτης (yәhûḏā lō(’) ’îš-qәriyyôṯ Ягуда ‒ ня Іш-Карыёт) (ЙУханан 14:22). Трэба адзначыць, што ў гэтага другога Ягуды было яшчэ адно прозвішча, утворанае ад імені ягонага бацькі (або брата), ⸻ Ἰούδας Ἰακώβου (yәhûḏā ben-ya‘ăqōḇ Ягуда Яакаўлеў) (Лук. 6:16).

Ад назвы горада Μαγδαλά (МаціцьЙаГУ 15:39) утварылася прозвішча жанчыны, якая доўгі час знаходзілася побач з Госпадам нашым і Збаўцам, з якой Ён выгнаў сем дэманаў: …, Μαρία ἡ καλουμένη Μαγδαληνὴ, … (miryām hanniqrē(’)ṯ maḡdālî Мір’ям, называная Магдаль[ск]ая) (Лук. 8:2).

Ад назвы горада, не адзначанай ў тэкстах Бібліі ўтварылася прозвішча Κυρηναῖος ((haq)qûrînî Курынец), якое насілі наступныя новазапаветныя персанажы:

а) Шым‘он, якога прымусілі несці крыж Госпада нашага і Збаўцы: … ἄνθρωπον Κυρηναῖν ὀνόματι Σίμωνα, ... (МаціцьЙаГУ 32:32);

б) Лукій, адзін з настаўнікаў Антыахійскай царквы: … καὶ Λούκιος ὁ Κυρηναῖος, … (Дзеі 13:1).

Парушэя Шаўля, які праз некаторы час стане вядомы як святы апостал Паўла, сам Госпад называе прозвішчам, утвораным ад назвы месца ягонага нараджэння, горада Ταρσός Тарс (Дзеі 9:30), ⸻ Ταρσεύς Тарсец (Дзеі 9:11).

Адзін з настаўнікаў Антыахійскай царквы па імені Шым‘он насіў прозвішча Νίγερ (nîḡar Чорны): ... καὶ Συμεὼν ὁ καλούμενος Νίγερ ... (Дзеі 13:1).

Рымскі праконсул на Кіпры Σέργιος (Сергій) меў прозвішча Παῦλος (Дзеі 13:7), што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае малы.

Здаралася, каб больш дакладна ідэнтыфікаваць чалавека, да ягонага, часам даволі распаўсюджанага імені далучалася назва ягонай прафесіі або іншага занятку, якую, хоць і не зусім, але ж можна было б назваць прозвішчам.

Гэтак Святое Пісанне,

распавядаючы пра чалавека па імені Шым‘он, у якога жыў святы апостал Петрусь, знаходзячыся ў Яфо, гаворыць, хто ён быў па прафесіі:

… ἐν Ἰόππῃ παρά τινι Σίμωνι βυρσεῖ ... ... у Яфо ў нейкага Шым‘она гарбара (Дзеі 9:43);

гаворачы пра Піліпа, які жыў у Кайсарыі, аднаго з сямі дыяканаў, называе яго назоўнікам дабравеснік: … εἰς τὸν οἶκον Φιλίππου τοῦ εὐαγγελιστοῦ, … … у хату Піліпа дабравесніка, … (Дзеі 21:8);

а таксама, узгадваючы пра Аляксандра, які рабіў зло сьвятому апосталу Паўлу, гаворыць, хто ён быў па прафесіі: Ἀλέξανδρος ὁ χαλκεὺς ... … Аляксандр меднік … (2 Цім. 4:14).

Як бачна па прыведзеных вышэй прыкладах, прозвішчы маглі ўтварацца ад:

⸻ імені продка, які не з’яўляўся родапачынальнікам усяго народу або адной з ягоных галін;

⸻ назвы месца пражывання або нараджэння (горада, краіны, вобласці, мясцовасці);

⸻ назвы ландшафту;

⸻ назвы этнічнай групы;

⸻ назвы прафесіі;

⸻ назвы занятку, які не з’яўляецца прафесіяй;

⸻ назвы асоб па знешняму выгляду ці па фізічных якасцях;

⸻ назвы асоб па адносінах сваяцтва ці па становішчы ў сям’і.

  1. P. S. Але ж гэта яшчэ ня ўсё. Ня раз у тэкстах Святога Пісання сустракаюцца прыклады, калі разам з іменем чалавека ўказваецца ягоная нацыянальная прыналежнасць, якая фактычна становіцца ягоным прозвішчам. Гэтак:

Ад назвы народу ’ĕḏôm Адом (На пачатку 36:9) утварылася назва прадстаўніка гэтага народу hā’ăḏōmî Адумей, якое насіў Гадад, нашчадак Адомскага ўладарскага роду, ⸻ hăḏāḏ hā’ăḏōmî Гадад Адумей (1 Улад. 11:14).

Ад назвы народу hā’ĕmōrî Амарэі (На пачатку 14:7) утварылася назва прадстаўніка гэтага народу hā’ĕmōrî Амарэй, якую насілі:

а) Мамрэй, Амарэй, на зямлі якога пэўны час жыў Абрам (Абрагам), ⸻ mamrē(’) hā’ĕmōrî Мамрэй Амарэй (На пачатку 14:13);

б) Сіхон, уладар Хашвона, разбіты народам Ісраэлевым, ⸻ sîḥōn hā’ĕmōrî Сіхон Амарэй (Словы 2:24).

Ад назвы народу ’ărām Арам (Суддзі 3:10) утварылася назва прадстаўніка гэтага народу hā’ărammî Арамей, якую насілі:

а) Батуэль, сёмы сын Нахораў, ⸻ bǝṯû’ēl hā’ărammî Батуэль Арамей (На пачатку 25:20);

б) Лаван, сын Батуэлеў, ⸻ lāḇān hā’ărammî Лаван Арамей (На пачатку 25:20);

в) Нааман, Арамейскі ваявода, якога прарок Эліша‘ ацаліў ад праказы, ⸻ na‘ămān hā’ărammî Нааман Арамей (2 Улад. 5:20).

Ад назвы народу haḥiwwî Хівеі (Імёны 3:8) утварылася назва прадстаўніка гэтага народу haḥiwwî Хівей, якую насілі:

а) Хамор, князь зямлі той, бацька Шахема, ⸻ ḥămôr haḥiwwî Хамор Хівей (На пачатку 34:2);

б) Цыв‘он, сын Аны, чацвертага сын Сігіра Харэя, цесць Ісава, ⸻ ṣiḇ‘ôn haḥiwwî Цыв‘он Хівей (На пачатку 36:2).

Ад назвы народу haḥittî Хіцеі (На пачатку 15:20) утварылася назва прадстаўніка гэтага народу haḥittî Хіцей, якую насілі:

а) Афрон, які прадаў Абрагаму поле і пячору, ⸻ ‘eṗrôn haḥittî Афрон Хіцей (На пачатку 23:10);

б) Баэры, цесць Ісава, ⸻ bǝ’ērî haḥittî Баэры Хіцей (На пачатку 26:34);

в) Айлон, цесць Ісава, ⸻ ’êlōn haḥittî Айлон Хіцей (На пачатку 26:34).

Ад назвы народу haqqênî Кінеі (На пачатку 15:19) утварылася назва прадстаўніка гэтага народу haqqênî Кіней, якое насіў Хэвер, з нашчадкаў Хавававых, ⸻ ḥeḇer haqqênî Хэвер Кіней (Суддзі 4:11).

Ад назвы народу Μακεδόνες Македонцы (Дзеі 19:29) утварылася назва прадстаўніка гэтага народу, Хрысціяніна, спадарожніка святога апостала Паўлы, ⸻ Ἀρίσταρχος Μακεδόνος Θεσσαλονικέως Арыстарх Македонец Фесалоніц[к]і (Дзеі 27:2).

А яшчэ сустракаюцца прыклады, калі нацыянальная прыналежнасць чалавека фактычна становіцца ягоным уласным іменем. Гэтак:

Прадстаўнік народу haqqênî Кінеі (На пачатку 15:19), цесць Машэяў, называецца назвай haqqênî Кіней (Суддзі 1:16).

Ад назвы народу hammiṣrîm Міцраімцы (На пачатку 12:12) утварылася прозвішча ’îš miṣrî Міцраімец, якое насіў Пуціпар, начальнік целаахоўнікаў уладара Міцраіма, якому быў прададзены Язэп, ⸻ pôṭîṗar [] ’îš miṣrî Пуціпар Міцраімец (На пачатку 39:1). У наступным вершы ён называецца толькі назвай прадстаўніка ягонага народу ⸻ hammiṣrî Міцраімец (На пачатку 39:2), якая фактычна зрабілася ягоным уласным іменем.

Ад імені старажытнага патрыярха, праўнука Шэмава, ‘ēḇer Эвер (На пачатку 10:21), утварылася прозвішча, якое насіў ягоны нашчадак Абрам (Абрагам) ⸻ ’aḇrām hā‘iḇrî Абрам Іўрэй (На пачатку 14:13). Вось ад першага носьбіта гэтага прозвішча і ўтварыўся народ hā‘iḇrîm Іўрэі (На пачатку 40:15). Праз шмат гадоў прадстаўнік гэтага народу праўнук Абрагама Язэп называецца назвай ’îš ‘iḇrî (На пачатку 39:14) або hā‘iḇrî (На пачатку 39:17) ⸻ Іўрэй, якая ў гэты момант выступае як уласнае імя.

Меркаванні аўтараў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі “Нашага Партала” npr.by.

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен и Google News. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.