Айчына, праца, сям’я: Канцэпцыя Круглага стала ў падтрымку традыцыйных каштоўнасцяў
Цэнтр сацыяльных і інтэграцыйных даследаванняў прымае актыўны ўдзел у новай ініцыятыве - падрыхтоўцы Круглага стала ў падтрымку традыцыйных каштоўнасцяў (КСТК), які неўзабаве павінен распачаць сваі паседжанні ў Мінску. Публікуем Канцэпцыю КСТК.
Канцэпцыя: Айчына. Праца. Сям'я
Круглы стол у падтрымку традыцыйных каштоўнасцяў (КСТК) – пастаянна дзеючая пляцоўка, якая збіраецца на перыядычныя пасяджэнні і аб'ядноўвае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, традыцыйных канфесій, навуковых колаў і сродкаў масавай інфармацыі. Мэтай КСТК з'яўляецца захаванне, умацаванне і рэалізацыя традыцыйных каштоўнасцяў і маральных нормаў Беларусі.
Задачы КСТК:
1. Папулярызацыя традыцыйных каштоўнасцяў і маральных нормаў Беларусі.
2. Правядзенне маніторынгу заканадаўчых ініцыятыў і законатворчай дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый і грамадзян Рэспублікі Беларусь.
3. Падтрымка каштоўнасцяў традыцыйных канфесій Беларусі, іх супрацоўніцтва з дзяржаўнымі інстытутамі, грамадскімі арганізацыямі і смі.
4. Папярэджанне прапаганды і прасоўвання ініцыятыў і практык, якія падрываюць традыцыйныя падмуркі грамадства, каштоўнасці і нормы.
5. Распрацоўка прапаноў і праектаў па рашэнні праблем, якія пагражаюць каштоўнасцям жыцця, грамадска карыснай працы, традыцыйнай сям'і, сацыяльна арыентаванай дзяржавы, сацыяльнай салідарнасці, грамадскага і канфесійнага міру, гістарычнай памяці Беларусі.
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.