21 июля 2022, в 10:11. Автор: Родион Попель

Гайдукевіч і традыцыйныя каштоўнасці: ці зойме ЛДПБ кансерватыўны фланг?

Алег Гайдукевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Матэрыял падрыхтаваў Радзівон Попель, старшы спецыяліст Цэнтра сацыяльных і інтэграцыйных даследаванняў (ЦСІД).

Лідар ЛДПБ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў і намеснік старшыні дэпутацкай Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Алег Гайдукевіч заявіў пра падтрымку ініцыятывы пра забарону ў Беларусі прапаганды "лгбт". Заява палітыка стала рэакцыяй на звароты грамадзян з адпаведнымі просьбамі. Згодна з яго словамі, лідар ЛДПБ гатовы падтрымаць гэту ініцыятыву ў Парламенце, а іншыя прадстаўнікі партыі - у мясцовых органах улады.

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі неаднаразова рабіла "заяўкі" на тое, каб лічыцца канструктыўнай правакансерватыўнай партыяй, а таксама, сярод іншага, змяніць сваю дзіўную назву, якая слаба адпавядае сутнасці партыі. Так, ЛДПБ - бадай што, адзіная беларуская партыя, якая на пастаяннай аснове падтрымлівае кантакты з канструктыўнымі ў адносінах да Беларусі кансерватыўнымі замежнымі партыямі, такімі як Нацыянальнае аб'яднанне Францыі Марын Ле Пэн і Аўстрыйская партыя свабоды.

Аднак ЛДПБ так і не заняла гэтую нішу ў поўным сэнсе, працягваючы заставацца на не вельмі выразных пазіцыях - часткова з-за ўласных нерашучасці, хістанняў і асцярог, а часткова - і з-за аб'ектыўных абставін.

На гэты раз Алег Гайдукевіч зрабіў сапраўды важную і слушную заяву - ды стаў адным з першых публічных беларускіх палітыкаў, якія адкрыта выказаліся пра неабходнасць забароны прапаганды "лгбт" у нашай краіне.

Мэтанакіраваная дзейнасць на гэтай ніве магла б замацаваць за ЛДПБ і яе лідарам вобраз патрыятычнай палітсілы, якая абараняе беларускія традыцыйныя каштоўнасці, а таксама атрымаць падтрымку сярод вялікай часткі беларускіх грамадзян, што маюць кансерватыўныя погляды. Будзем спадзявацца, што ЛДПБ праявіць паслядоўнасць, не "забудзецца" пра заяўленую ініцыятыву і не спыніць заўчасна яе рэалізацыю.

Яшчэ больш важна, што - ва ўмовах пастаяннага знешняга ліберальнага ціску на нашу краіну, грамадства і традыцыйную культуру - ініцыятыва па забароне "лгбт"-прапаганды сапраўды з'яўляецца звашактуальнай і мае вялікую сацыяльную значнасць.

Застаецца шчыра пажадаць Алегу Сяргеевічу, а таксама кіраўніцтву і актыву ЛДПБ сапраўды рашуча ды паслядоўна праводзіць у жыццё агучаную ініцыятыву, пераадольваць перашкоды з боку ліберальнага лобі і давесці справу да плённых вынікаў, а прадстаўнікам суверэннай грамадзянскай супольнасці, дэпутатцкага курпусу і органаў улады - усяляк садзейнічаць дасягненню гэтай мэты.

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі "Нашага Партала" npr.by

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Instagram. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.