Ірландскія ўлады аштрафавалі TikTok на 345 млн еўра за збор інфармацыі аб непаўналетніх
Кітайскую сацыяльную сетку TikTok аштрафавалі на 345 млн еўра за апрацоўку персанальных звестак непаўналетніх у краінах ЕС. Пра гэта паведамілі ў камісіі па абароне даных Ірландыі (DPC). Платформа, паводле звестак камісіі, парушыла законы аб канфiдэнцыяльнасцi ў 2020 г.
Акаўнты непаўналетніх не праходзілі праверку на ўзрост перад рэгістрацыяй. Акрамя таго, расследаванне DPC паказала, што TikTok парушыў дзейныя ў Еўрасаюзе правілы па абароне дадзеных, ужываючы па змаўчанні да акаўнтаў усіх непаўналетніх карыстальнікаў рэжым адкрытага профілю. З-за гэтага любы карыстач платформы мог атрымаць доступ да дадзеных дзяцей, праглядаць публікуемы імі кантэнт і пісаць ім паведамленні.
У дадатак да гэтага DPC ўстанавіла, што функцыя бацькоўскага кантролю ў TikTok, з дапамогай якой бацькі могуць звязаць свой рахунак з уліковым запісам дзіцяці, дазваляе здзяйсняць аналагічныя дзеянні староннім асобам, з-за чаго бяспека непаўналетніх карыстальнікаў сэрвісу магла апынуцца пад пагрозай.
У прадстаўніцтве кампаніі не пагадзіліся з рашэннем DPC, паколькі TikTok пачаў рэгуляваць дадзеныя аб акаўнтах дзяцей яшчэ да пачатку расследавання камісіі восенню 2021 г., адзначае агенцтва Reuters. Таксама агенцтва звяртае ўвагу на тое, што гэта першы выпадак, калі TikTok атрымаў вымову ад DPC.
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.