Автор: NPR.BY
Фото: Соцсети
14 января 2024, в 17:50.

Камунальная інфраструктура ЗША зноў не вытрымлівае супрацьстаяння з халадамі

Даволі сумная сітуацыя з камунальнай інфраструктурай у шэрагу гарадоў і раёнаў Расіі, якая выпаўзла вонкі пасля анамальнага пахаладання апошніх тыдняў, уласцівая не толькі нашай вялікай суседцы.  Больш за тое, у параўнанні з аналагічнымі праблемамі ў ЗША, у якіх цэлыя штаты застаюцца без цяпла і святла пасля сярэдняй па нашых мерках непагадзі, можна сказаць што ў Расіі з гэтым усё проста выдатна.

Так, учорашні зімовы шторм са снегам і моцным ветрам пакінуў без святла і цяпла ажно сотні тысяч амерыканскіх хатніх гаспадарак і прадпрыемстваў. І гэта пры тым, што па-сапраўднаму моцныя замаразкі (па мясцовых мерках) там яшчэ толькі чакаюцца, а камунальная інфраструктура адразу шэрагу штатаў ужо ляжыць у накаўце.

Па паведамленнях сэрвісу адсочвання адключэнняў электраэнергіі PowerOutage, пасля шторму толькі ў адным Мічыгане без электрычнасці засталіся каля 150 тысяч дамоў. Дарэчы электрасілкаванне часткі з іх да гэтага часу не адноўлена.

Таксама без электрычнасці засталіся звыш 200 тысяч прыватных хатніх гаспадарак і камерцыйных прадпрыемстваў у Арэгоне і Вісконсіне.

Досыць сур'ёзныя праблемы з электрычнасцю былі і ў шэрагу раёнаў Аёвы. З-за чаго рэспубліканцы былі вымушаны адмяніць частку намечаных на панядзелак адмянілі частку намечаных на панядзелак папярэдніх мерапрыемстваў, звязаных з будучымі выбарамі.

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен и Google News. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.