Касавыя зборы стужкі «Джон Уік 4» дасягнулі 245 млн долараў у сусветным пракаце
Чацвёртая частка "Джона Уіка" працягвае дастаткова паспяхова ісці па планеце. Агульныя зборы стужкі ўжо дасягнулі адзнакі ў 245 млн долараў, і гэта толькі за 12 дзён са старту прэм'еры. Таксама варта адзначыць, што больш за палову з гэтай сумы прыйшлося на амерыканскі рынак.
У цэлым, касавыя зборы "Джона Уіка 4" істотна перавысілі не занадта аптымістычныя прагнозы аналітыкаў ужо ў першыя пракатныя выходныя, са старту "выбіўшы" з кінаманаў каля 137 млн долараў па ўсім свеце. Нядрэнна фільм паказаў сябе і ў Еўропе і СНД. У той жа Расіі ён наогул выйшаў у лідэры пракату, са зборамі ў 571,5 млн расійскіх рублёў (7,33 млн долараў).
Варта адзначыць, што трэцяя частка прыгод выхадца з загадкавага беларускага Падгор'я ў свой час зарабіла 328 млн долараў за ўвесь перыяд свайго пракату ў кінатэатрах свету. Пры гэтым зборы другой часткі з цяжкасцю дабраліся да адзнакі ў 174 млн долараў, а першы "Джон Уік" у свой час сабраў 86 млн долараў (праўда пры гэтым маючы даволі невялікі бюджэт у $20 млн).
З іншага боку, і вытворчасць чацвёртай стужкі абышлася шоўранерам вельмі нятанна. Па інфармацыі, якая мільгае ў СМІ, бюджэт фільма (як сама вытворчасць, так і маркетынг уключна) вагаецца ў дыяпазоне 100-150 млн даляраў, што робіць "Джон Уік 4" самым дарагім эпізодам франшызы.
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.