Автор: NPR.BY
Фото: Соцсети
22 декабря 2023, в 18:30.

Католікі рыхтуюцца сустракаць Божае Нараджэнне: расклад святочных тэлеперадач з удзелам Мітрапаліта Іосіфа Станеўскага

У панядзелак 25 снежня католікі Беларусі і ўсяго свету сустрэнуць вялікае свята Божага Нараджэння. Прадстаўляем расклад прысвечаных гэтай урачыстасці перадач з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Іосіфа Станеўскага, якія пакажа ў сваім эфіры тэлеканал "Беларусь 1":

У нядзелю 24 снежня ў 22:20 канал "Беларусь 1" пачне прамую трансляцыю святой Імшы Пастэркі з архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску. Узначальваць урачыстае набажэнства будзе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Іосіф Станеўскі.

У панядзелак 25 снежня ў 8:50 на "Беларусь 1" Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Іосіф Станеўскі звернецца да вернікаў з віншавальным словам у гонар урачыстасці Божага Нараджэння.

Далучайцеся да прагляду!

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен и Google News. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.