location-icon
4 февраля 2023, в 09:35. Автор: NPR.BY

Меркаванне: свет можа быць разнастайным, але для гэтага патрэбна пераадольванне сучаснай глабальнай сістэмы

На днях абмеркаванне ў інтэрнэце выклікаў допіс палітолага Аляксандра Шпакоўскага з заклікам да разнастайных ідэалагічна дзяржаў і грамадска-палітычных сіл аб'ядноўваць свае намаганні на антыімперыялістычнай і антыкаланіяльнай аснове. Тэкст з рэакцыяй на гэты заклік з' явіўся і на тэлеграм-канале Цэнтра сацыяльных і інтэграцыйных даследаванняў, прыводзім яго ніжэй.

Яднанне намаганняў розных дзяржаў і сіл, якія адстойваюць свой суверэнітэт і сваё права на выжыванне, у супрацьстаянні глабальнай сістэме лібералізму, узначаленай заходнімі ліберальнымі элітамі — завышактуальная задача. Аляксандр Шпакоўскі ў гэтым сэнсе выказвае абсалютна правільную ідэю.

Менавіта гэта павестка і павінна быць асновай для супрацоўніцтва розных антыліберальных і антыімперыялістычных сіл - кансерватараў, сацыялістаў і камуністаў, правых і левых, рэлігійных і свецкіх, якія павінны разумець, што іх даўнія супярэчнасці і застарэлыя спрэчкі ў сучасным свеце адступаюць на задні план перад мэтай выжывання і стварэння альтэрнатывы ліберальнаму глабалізму і імперыялізму.

Свет можа быць разнастайным — са мноствам дзяржаўных сістэм, палітычных ідэалогій і эканамічных укладаў, але для гэтага найперш неабходна пераадольванне сусветнай ліберальнай уніфікацыі, што дзеля сваёй экспансіі апранаецца ў маскіровачныя формы "мультыкультуралізму", "дэмакратыі", "правоў чалавека" ці "ўстойлівага развіцця".

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен и Google News. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.