Міністэрства замежных спраў КНР пракаментавала Дырэктыву Прэзідэнта аб развіцці двухбаковых адносін Беларусі з Кітаем

17 декабря 2021, в 21:20. Автор: NPR.BY

Ван Вэньбінь

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван Вэньбінь  пракаментаваў Дырэктыву Прэзідэнта Беларусі № 9 «Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітаем», паведамляе.“Звязда”.

Як падкрэсліў Ван Вэньбінь, традыцыйнае сяброўства паміж Беларуссю і Кітаем з кожным днём працягвае ўмацоўвацца, таксама актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў розных галінах двухбаковых адносін. Супрацоўнік кітайскага Міністэрства замежных спраў адзначыў, што нашы краіны сапраўды з’яўляюцца ўсеабдымнымі стратэгічнымі партнёрамі і маюць сур’ёзныя перспектывы для далейшага супрацоўніцтва. “Кітай гатовы і надалей рухацца насустрач Беларусі, умацоўваць узаемны палітычны давер на высокім узроўні, паглыбляць усебаковыя адносіны і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і садзейнічаць пашырэнню ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства”, — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР. Акрамя гэтага, кітайскі дыпламат заўважыў, што эфектыўным з'яўляецца ўзаемадзеянне  паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай на сусветнай палітычнай арэне, бо паміж абедзвюма краінамі няма асаблівых разнагалоссяў па пытаннях міжнароднага парадку дня.

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Instagram. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.