Напярэдадні калядных святаў адбылася сустрэча кіраўнікоў Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў у Беларусі
Напярэдадні калядных святаў адбылася сустрэча Мітрапаліта Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі, і Арцыбіскупа Юзэфа Станеўскага, новага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
Падчас сустрэчы кіраўнікі Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла абмеркавалі актуальныя навіны - перш за ўсё, сур'ёзныя выклікі сучаснага свету, якія стаяць перад хрысціянамі ў цэлым. Абодва кіраўнікі найбуйнейшых цэркваў Беларусі выказалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемаадносін і далейшых стасунках.
Мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх вернікаў Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі з хуткім надыходам вялікага свята Божага Нараджэння.
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.