6 января 2022, в 22:00. Автор: NPR.BY

Праваслаўныя вернікi адзначаюць свята Нараджэння Хрыстова

Фото belarus.by

Наш Партал віншуе праваслаўных вернікаў са святам Нараджэння Хрыстова і зычыць смачнай куцці і яркай каляднай зоркі!

Нараджэнне Хрыстова - адно з галоўных старажытных хрысціянскіх свят, якое пачалі адзначаць яшчэ ў першыя стагоддзі нашай эры. У гэты дзень вернікі ўспамінаюць Нараджэнне ў свет Ісуса Хрыста - Сына Божага і Жывога Бога, які прыйшоў, каб праз сваё Укрыжаванне збавіць людзей і распачаць Новы Запавет з чалавецтвам.

Праваслаўныя вернікі Беларусі святкуюць Нараджэнне Хрыста 7 студзеня (гэты ж дзень - 25 снежня па юліянскім календары). Канун свята - Навячэр'е Нараджэння Хрыстова - адзначаецца 6 студзеня. У гэты дзень скончваецца саракадзённы Нараджэнскі пост, у знак чаго ўвечары традыцыйна прынята есці рытуальную страву - куццю, якая ўяўляе сабой звараную па адмысловаму рэцэпту салодкую кашу. Свята распачынаецца пасля заходу сонца і з'яўлення ў небе першай зоркі. У 0 гадзін 7 студзеня ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі пачынаюцца святочныя набажэнствы, працягваюцца яны і раніцай.

Нараджэнне Хрыстова адкрывае сабой цэлы шэраг зімовых хрысціянскіх святаў, што маюць назву Каляды і працягваюцца да 21 студзеня ўключна.

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен и Google News. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.