location-icon
21 октября 2022, в 17:59. Автор: NPR.BY

Расія збіраецца забараніць «лгбт»-прапаганду. Ці актуальная неабходнасць падобнай забароны для Беларусі?

Дзяржаўная Дума Расіі вынесла на разгляд пакет законапраектаў пра забарону "лгбт"-прапаганды. Прычыны і перспектывы гэтага крока расійскіх уладаў, а таксама магчымую актуальнасць увядзення забароны падобнай прапаганды ў Беларусі спецыяльна для "Нашага Партала" пракаментаваў старшы спецыяліст Цэнтра сацыяльных і інтэграцыйных даследаванняў Радзівон Попель.

Ілюстрацыя: з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт

Сапраўды, пакет законапраектаў пра забарону "лгбт"-прапаганды вынесены на разгляд Дзяржаўнай Думы Расіі. Канешне, пакуль дакладна невядома, ці будзе ён прыняты і ў якім выглядзе, але, хутчэй за ўсё, прыняцце адбудзецца. Яшчэ з 2013 г. у Расійскай Федэрацыі дзейнічае Кодэкс пра адміністрацыйныя правапарушэнні, дзе ўсталяваная адказнасць за прапаганду "нетрадыцыйных сексуальных адносін сярод непаўнагадовых" (у асобных рэгіёнах Расіі падобнае заканадаўства было ўведзена раней). Праўда, не сакрэт, што выкананне дадзеных прававых палажэнняў увесь гэты час было даволі далёкім ад пунктуальнасці і эфектыўнасці. Не кажучы, што забарона названай прапаганды толькі сярод непаўнагадовых і фактычны дазвол на яе сярод усіх іншых слаёў грамадства давалі шырокія магчымасці для абыходу і сабатажу гэтага заканадаўства. Ды і зараз новыя законапраекты таксама прадугледжваюць даволі лагодныя пакаранні за адпаведныя правапарушэнні.

Тым не менш, само гіпатэтычнае ўвядзенне новага заканадаўства пра забарону прапаганды "лгбт", якое распаўсюдзіць сваё дзеянне не толькі на непаўнагадовых, але і на ўсё грамадства, з'яўляецца важным пазітыўным і доўгачаканым крокам, ды мае сур'ёзны запыт у расійскім грамадстве. Да таго ж, падобнае заканадаўства - у тым ці іншым выглядзе - існуе ў многіх краінах свету. І сярод іх, у прыватнасці, дзяржавы з буйным развіццём эканомікі ці высокім узроўнем жыцця насельніцтва - Кітай, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Катар, Саудаўская Аравія і іншыя, што разбівае ліберальны міф пра захаванне традыцыйных каштоўнасцяў толькі ў эканамічна слабых, "адсталых" краінах і абавязковасць укаранення "прагрэсіўных каштоўнасцяў" у краінах з высокаразвітай эканомікай.

Неабходна адзначыць, што ў Беларусі заканадаўства пра забарону "лгбт"-прапаганды як такога дагэтуль не існуе. У 2019-2020 гг. грамадскія актывісты сабралі больш за 55 тысяч подпісаў за забарону падобнай прапаганды ў Беларусі, тым не менш, на жаль, пакуль адпаведнае заканадаўства так і не было распрацавана. Пры гэтым суверэнная грамадская супольнасць Беларусі ў сваёй большасці падтрымлівае ўвядзенне такога заканадаўства.

Аднак і запыт у грамадстве, так і аб'ектыўная неабходнасць супрацьстаяць дэструктыўным ліберальным уплывам у нашай краіне ўсё больш актуалізуюцца. Інфармацыйна-ідэалагічны ціск з боку глабальных ліберальных цэнтраў сілы на Беларусь не толькі не слабее, але і ўзмацняецца, што на фоне больш чым напружанай геапалітычнай сітуацыі ў свеце стварае адпаведныя пагрозы нацыянальнай бяспецы краіны. Так што прыняцце ў нас нацыянальнага заканадаўства па забароне і іншым крокам супрацьдзеяння "лгбт"-прапаганды было б своечасовым і неабходным крокам, чаго і патрэбна чакаць у будучыні.

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен и Google News. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.