У Брэсцкім абласным музеі адчыняецца выстава аб генацыдзе беларускага народа

17 декабря 2021, в 21:30. Автор: NPR.BY


У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі з 17 снежня да 31 студзеня працуе выстава пад назвай “Без тэрміну даўнасці"

Выстава прысвечана трагічным падзеям генацыду жыхароў Брэсцкай вобласці, а таксама і Беларусі ў цэлым у часы Вялікай Айчыннай вайны. У аснову экспазіцыі пакладзены сапраўдныя дакументы, фотаздымкі, аб’екты фалерыстыкі і іншыя рэчы. Сур’ёзную значнасць маюць прадстаўленыя дакументы, што сведчаць пра знішчэнне гітлераўцамі і іх хаўруснікамі жыхароў Брэсцкай вобласці, а таксама матэрыялы пра стварэнне гета ў населеных пунктах рэгіёну.  Выставу дапаўняюць кнігі, зборнікі дакументаў, тэматычны жывапіс розных мастакоў. Прысутничаюць і фатаграфіі крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, якая была нядаўна ўзбуджана Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь. Усяго на выставе можна пабачыць больш за 80 рэчаў.

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Instagram. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.