location-icon
21 февраля 2024, в 12:14. Автор: NPR.BY

«У каждого он свой. У кого-то — один, у кого-то — два, а у кого-то и больше» — Пётр Петровский поздравил белорусов с Международным днем родного языка

21 февраля отмечается Международный день родного языка. Беларусь в этом плане является своеобразной страной, на что в своем поздравлении, адресованном жителям страны, обращает внимание политолог Пётр Петровский.

Паважаныя таварышы. Віншую ўсіх з Днём роднае мовы. У кожнага яна свае. У кагосьці адна, у кагосьці дзве, а ў кагосьці і болей. У мяне, што вырас у дзьвюхмоўнай сям'і дзве мовы родныя. Але найбольшы імпэт маю да беларускай. І не таму, што яна чымсьці лепшая, а з-за таго, што на ёй размаўлялі мае дзве бабулі.

Вучыце мовы, але не забывайце каранёў і глядзіце з любоўю ў будучыню. І з гэтым, дарэчы, ідзіце на выбары 25 лютага. Пра гэта і верш Валянціна Таўлая:

Я дарос, пасталеў на вайне.
І хоць свеціцца срэбра на скронях,
Дзядзькам клічаш дарма ты мяне, —
Першы раз галасую сягоння...

Я ў баях пасівеў маладым:
Можа, попел мне скроні асыпаў,
Калі я штурмаваў гарады,
А мо пенай апырскала Прыпяць.

Нахадзіўся і я за вайну,
І вярнуўся з паходу ўчора,
І слязу першы раз праглынуў,
Неба роднага ўбачыўшы зоры...

Дай, таварыш, і мне бюлетэнь:
Калі хоча Радзіма спытацца,
Я ў сягонняшні радасны дзень
Адкажу дарагой па-салдацку.

Прысягаю на попел руін
І на нашу вялікую справу, —
Не знайшоў ласкавей я краін,
Ані больш чалавечага права.

Бачыў я іншых армій салдат, —
Поплеч білі мы Гітлера-звера, —
Кожны марыў вярнуцца назад,
А не кожны ў шчасце з іх верыў.

Толькі наша Радзіма знайшла
Сцежку кожнаму, кожнаму — працу.
За разумны, савецкі наш лад
Аддаю шчыры голас салдацкі.

Перад намі — шырокі прастор,
І ніякая хмара не засціць
Ані ззяння крамлёўскага зор,
Ані нашага дужага шчасця.

На руінах, дзе горкі палын,
Узнімаюцца новыя хаты,
Набрынялі ўраджаем палі
І ў пятлі — учарашнія каты.

Я за Партыю сёння даю
Голас першы, ўзмужнелы ў вятрысках,
Свой і тых, што палеглі ў баю
І не лічацца ў выбарчым спісе.

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен и Google News. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.