У Львове забараняюць кананічнае праваслаўе. Уся Украіна на чарзе?
Львоўскі гарсавет прыняў рашэнне аб забароне ў горадзе дзейнасці Украінскай Праваслаўнай Царквы (УПЦ). Таксама на тэрыторыі горада вырашылі забараніць дзейнасць кансерватыўна-традыцыяналісцкай Украінскай Прававернай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Ва ўласным рашэнні мясцовыя ўлады спасылаюцца на тое, што УПЦ гэта Маскоўскі Патрыярхат, хоць на сваім Саборы ў канцы траўня УПЦ заявіла пра поўную незалежнасць ад Рускай Праваслаўнай Царквы. УПЦ называе рашэнні мясцовых уладаў аб сваёй забароне незаконнымі.
Аднак усё больш відавочна, што пры захаванні сучаснага нацыянал-ліберальнага рэжыму ва Украіне, УПЦ неўзабаве можа быць забаронена на ўсёй тэрыторыі гэтай краіны, як і любыя традыцыйныя, кансерватыўныя па сваёй сутнасці рэлігійныя арганізацыі. Кананічнае праваслаўе (прадстаўніком якога ва Украіне зараз і з'яўляецца УПЦ, у адрозненне ад некананічнай ПЦУ) у такой сітуацыі можа наогул апынуцца на нелегальным, катакомбным становішчы.
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.