9 февраля 2022, в 09:20. Автор: NPR.BY

У Мінску адбылося паседжанне Круглага стала ў падтрымку традыцыйных каштоўнасцяў

8 лютага ў Мінску пры актыўным удзеле ЦСІД прайшло першае - усталёвачнае - паседжанне Круглага стала ў падтрымку традыцыйных каштоўнасцяў (КСТК).

Удзел у мерапрыемстве прынялі дэпутаты Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, традыцыйных канфесій, навуковай і акадэмічнай супольнасцяў, палітычных партый, пралайф-руху, сацыяльных устаноў. На паседжанні былі разгледжаныя мэта, задачы і актуальнасць КСТК, абмаляваны шэраг станоўчых і праблемных момантаў у пытаннях захавання, падтрымкі, рэалізацыі і развіцця традыцыйных каштоўнасцяў Беларусі. Таксама быў вызначаны парадак правядзення і павестка наступнага паседжання КСТК.

Круглы стол у падтрымку традыцыйных каштоўнасцяў мяркуецца як пастаянна дзеючая пляцоўка з перыядычнымі паседжаннямі. Спадзяемся, што КСТК стане важнай ініцыятывай на шляху будавання суверэннага грамадства, заснаванага на традыцыйных каштоўнасцях і практыках.

Больш інфармацыі пра першае паседжанне КСТК пазней на нашым тэлеграм-канале і сайце ЦСІД csii.by.

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен и Google News. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.