location-icon
Фото: Соцсети
23 февраля 2024, в 21:15. Автор: NPR.BY

У Нямеччыне часткова легалізуюць канабіс для асабістага карыстання

Ніжняя палата парламента Германіі сёння падтрымала законапраект, які легалізуе канабіс для асабістага ўжывання. Згодна з законам, немцы змогуць захоўваць і вырошчваць марыхуану для асабістага выкарыстання ўжо з 1 красавіка, паведамляе Aussiedlerbote.

Законапраект быў падтрыманы кааліцыйным урадам Германіі — левацэнтрысцкай СДПГ, СвДП і партыяй "зялёных". Гэта робіць Нямеччыну трэцяй краінай у Еўропе, якая легалізавала наркотык для асабістага выкарыстання і выключыла канабіс з афіцыйнага спісу забароненых рэчываў.

Цяпер паўналетнім грамадзянам будзе дазволена захоўваць пры сабе да 50 грамаў канабіса для асабістага ўжывання - у прыватных памяшканнях, і да 25 грамаў - у грамадскіх.

Міністр аховы здароўя Карл Лаўтэрбах заявіў, што новы закон дазволіць "адваяваць рынак" у нелегальных пастаўшчыкоў. І дасць магчымасць прыкладна 7 млн немцаў без боязі набываць для сябе дадзенае рэчыва.

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен и Google News. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.