location-icon
Фото: Соцсети
5 мая 2024, в 09:45. Автор: NPR.BY

Вялікдзень: шлях да адраджэння свету

Дарагія сябры, паважаныя чытачы "Нашага Партала"! Наша рэдакцыя віншуе праваслаўных хрысціян Беларусі і свету з адным з самых вялікіх і важных дзён у годзе — са святам Светлага Хрыстовага Уваскрэсення — Вялікаднем Гасподнім!

Няхай паўсюдна і на розных мовах, урачыста і ўзнёсла гучаць словы:

Хр҃сто́съ въскре́се! Въи́стинѫ въскре́се!
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Христос воскрес! Воистину воскрес!
Χριστὸς ἀνέστη! Ἀληθῶς ἀνέστη!
Christ is risen! Indeed, He is risen!

Сёння — 5 мая 2024 года ад Нараджэння Хрыстова па грыгарыянскім календары або 22 красавіка па юліянскім календары — праваслаўныя хрысціяне адзначаюць цэнтральнае свята літургічнага года —  Вялікдзень ці Пасху Гасподнюю. У гэты дзень, з вечара суботы і да нядзельнай раніцы, а потым і на працягу ўсяго Светлага тыдня (да суботы 11 мая ўключна) у праваслаўных храмах Беларусі пройдуць ўрачыстыя вялікодныя набажэнствы.

Ураніцу нядзелі, пасля завяршэння пасхальных набажэнстваў, святары здзейсняць абрад асвячэння традыцыйнай ежы для пасхальнага стала – велікодных пірагоў, тварожных пасах, фарбаваных і распісных яек ды іншых страў, ужываннем якіх праваслаўныя вернікі завяршаюць Вялікі пост, які працягваўся сорак восем дзён.

Вялікдзень – галоўнае і самае ўрачыстае хрысціянскае свята, якое называюць "святаў святам і ўрачыстасцю з урачыстасцяў". Таксама гэта найстаражытнае царкоўнае свята, якое адзначалася яшчэ ў апостальскія часы.

У сучасным жа свеце сустрэча Вялікадня набыла і новыя адценні. Для здаровай, традыцыйнай, цэласнай часткі грамадства, якой не чужыя такія паняцці, як высокія маральныя ідэалы, моцная сям'я, справядлівасць, калектывізм — усё тое, што фарміруе асновы веры і самога існавання чалавека — Пасха стала святам, якое адлюстроўвае і сімвалізуе перамогу Жыцця і Святла над Змрокам і Цемрай. Перамогу над гэтым светам, што ахоплены ліберальным глабалізмам, рэлігійным мадэрнізмам, сацыяльнай несправядлівасцю, шавінізмам і каланіялізмам..

Для нас Пасха з'яўляецца сапраўдным боскім промнем, які асвятляе Шлях Жыцця і Ісціны і, адначасова, пячэ і вынішчае дэманаў і бесаў, што пасяліліся ў душах і думках часткі сучаснага грамадства, якое адрынула Святло і выбрала змрок заходняга глабалізму і — адначасова — нацыянальных шавінізмаў ды этнафілетызму. Выбрала шлях пакланення ідалам залатога цяльца і капіталістычнай нажывы, напоўненых бездухоўнасцю і бессэнсоўнасцю выключна спажывецкага цялеснага існавання.

Паводле Пісання, Ісус паўстаў з труны на трэці дзень пасля Укрыжавання, якое адбылося ў Вялікую Пакутную пятніцу. Уваскрасення Хрыста – Богачалавека і Сына Божага – дало людзям магчымасць вызвалення ад палону граху і выратавання праз абожанне і ўваход у Царства Нябёснае.

Людзі, якія знаходзяцца ў палоне граху з часоў грэхападзення праайца Адама і прамаці Евы, атрымалі надзею на выратаванне праз Ахвяру Ісуса Хрыста, які дабраахвотна перацярпеў Пакуты і Распяцце на Крыжы, памёр на ім, а ў Вялікую суботу зыйшоў у пекла, разбурыў яго муры і вывеў адтуль праведнікаў.

Уваскрэсенне Хрыста адрадзіла чалавецтва, у гонар чаго і было ўсталявана свята Пасхі. У наш час царкоўнае святкаванне Вялікадня праваслаўнымі хрысціянамі працягваецца сорак дзён.

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен и Google News. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.