Автор: NPR.BY
Фото: IGN
7 апреля 2024, в 19:05.

Выдавецтва Fulqrum Publishing анансавала новую гульню ў стылістыцы Говарда Лаўкрафта

Нядаўна, у рамках арганізаванага Steam фэсту «Дні Лаўкрафта», выдавецтва Fulqrum Publishing анансавала новую гульню, Stygian: Outer Gods (SOG). Аднак гэты праект стаў не адзіным анонсам выдавецтва. Нараўне з SOG, была анансавана яшчэ адна атмасферная гульня, зробленая ў атмасферы Лаўкрафта — гэта Decadent ад кампаніі Incantation Games.

Галоўны герой Decadent — Джон Лорн, член каралеўскага геаграфічнага таварыства і ветэран Першай сусветнай вайны, які стаў акультыстам-дэкадэнтам і падчас сваіх практык быў заражаны дзіўным паразітам. У межах сваёй апошняй даследча-пошукавай місіі, ён адпраўляецца ў Арктыку, на пошукі зніклай экспедыцыі Міскатоніцкага ўніверсітэта. І менавіта там ён сутыкаецца з нечым па-сапраўднаму жахлівым і містычным.

Каб выжыць, гульцу трэба будзе сабраць цэлы арсенал зброі, ад рэалістычных пісталетаў і вінтовак 1920-х гадоў да экзатычных гармат з акультнымі ўласцівасцямі, дзіўных артэфактаў і іншапланетнай біязброі. Аўтары гульні абяцаюць самыя розныя небяспечныя лакацыі, у тым ліку анамальныя зоны за межамі прасторы і часу, а таксама сустрэчы з кашмарнымі эксперыментамі Старэйшых.

Decadent выйдзе ўжо ў наступным годзе, на PS5, Xbox Series і PC. Зрэшты, старонка ў Steam у гульні ўжо прысутнічае.

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен и Google News. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.