WSJ: Саудаўская Аравія разглядае кітайскую прапанову аб будаўніцтве АЭС
Саудаўская Аравія разглядае магчымасць прыцягнення кітайскай кампаніі China National Nuclear Corp (CNNC) да будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Аб гэтым піша The Wall Street Journal са спасылкай на ананімных саудаўскіх чыноўнікаў.
Па інфармацыі газеты, CNNC ужо падала заяўку на ўдзел у будаўніцтве. Зрэшты, дыпламатычныя ведамствы Саудаўскай Аравіі і Кітая, а таксама прадстаўнікі CNNC пакуль што гэтую сітуацыю не каментуюць.
Саудаўская Аравія плануе пабудаваць АЭС ва Усходняй правінцыі, недалёка ад мяжы з Катарам і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. Варта адзначыць, што аж да нядаўняга часу, у пытаннях развіцця ядзернай энергетыкі Эр-Рыяд у асноўным арыентаваўся на Вашынгтон.
Замежныя СМІ пішуць, што дапамога ў развіцці гэтага сектара была адным з патрабаванняў з боку Саудаўскай Аравіі пры абмеркаванні нармалізацыі адносін з Ізраілем.
Аднак, праект "забуксаваў" з-за таго, што ЗША патрабуюць уключыць у пагадненне забарону на ўзбагачэнне ўрану, перапрацоўку плутонію і іншыя спосабы, якія прымяняюцца для стварэння ядзернай зброі, а саудаўскія ўлады на гэта ісці не хочуць.
WSJ адзначае, што перамовы з Кітаем хутчэй за ўсё з'яўляюцца для Саудаўскай Аравіі спосабам заахвоціць ЗША змякчыць умовы пагаднення. Пры гэтым, паводле звестак газеты, улады краіны гатовы супрацоўнічаць і з кітайскімі кампаніямі — калі перамовы з ЗША ні да чаго не прывядуць.
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.