З Днём Перамогі!

9 мая 2022, в 08:41. Автор: NPR.BY

С Днем ПобедыПлошча Перамогi, станцыя метро, Мiнск

Не ўзвышэнне сябе самога,
А ўзвышэнне з самога сябе –
Непадсільная перамога
У няскончанай барацьбе.

Рыгор Барадулін

Шаноўныя суайчыннікі і ўсе людзі добрай волі! “Наш Партал” віншуе Вас з Днём Перамогі!

Памяць пра подзвіг нашых продкаў – жывы агонь, які існуе ў нас – іх нашчадках – і будзе перададзены наступным пакаленням. У гэты час майскага квітнення і абуджэння прыроды ўспомнім усіх тых, хто ахвяраваў сабою і склаў галаву дзеля нашага жыцця, а таксама ўсіх, хто сустрэў доўгачаканае Свята Перамогі, а потым гадамі і дзесяцігоддзямі працаваў дзеля адраджэння Айчыны.

Наша праца і наша барацьба далёка не скончаны, але ў нас ёсць прыклад продкаў, якія здолелі як волаты падняцца над сабой у набліжэнні Перамогі. Зараз чарга за намі.

—***—
Читайте нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Instagram. Присоединяйтесь!
Хотите поделиться интересной новостью? Отправьте ее нам в телеграм-бот.
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите CTRL+ENTER.